Міністэрства адукацыі Беларусі падпісала праграму супрацоўніцтва зь Беларускай праваслаўнай царквой на 2011-2014 гады. Яны плянуюць праводзіць сумесную экспэртызу навучальных праграм, падручнікаў і навучальных дапаможнікаў па прадметах сацыяльна-гуманітарнага цыклю і падрыхтоўку рэкамэндацый па іх удасканаленьні, перадае БЕЛТА.
Дакумэнт падпісалі міністар адукацыі Сяргей Маскевіч і мітрапаліт Менскі і Слуцкі Філярэт. Паводле кіраўніка праваслаўнай царквы, узаемадзеяньне сыстэмы адукацыі і БПЦ стала цягам апошняга дзесяцігодзьдзя больш цесным, пасьлядоўным і плённым.
У чэрвені 2003 года было падпісана пагадненьне аб супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і БПЦ, у 2010 годзе завершана рэалізацыя першай праграмы супрацоўніцтва паміж міністэрствам адукацыі і БПЦ.