Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лябедзька: "Хутчэй я адгрызу сваю руку, чым адмоўлюся ад таго, у што веру"

абноўлена

Анатоль Лябедзька
Анатоль Лябедзька
На другі дзень пасьля вызваленьня пад падпіску пра нявыезд Анатоль Лябедзька прыехаў у офіс АГП, дзе праводзілася паседжаньне Нацыянальнай рады партыі. Перад пасяджэньнем ён правёў прэсавую канфэрэнцыю.

Напачатку ён заявіў:

"Тры з паловай месяцы я знаходзіўся ў інфармацыйнай ізаляцыі, шмат ня ведаю, ня ведаю што ў краіне, што ў партыі. Ведаю толькі, што ў сям'і. Тое, што маці перастала плакаць, — гэта самае галоўнае. А астатняе — будзем разьбірацца пакрыху.

У мяне было вельмі мала кантактаў з тымі людзьмі, якія мяне забралі. На першай сустрэчы мне сказалі, што калі вы зробіце нейкія заявы, то ўжо сёньня можаце быць дома. Я паказаў сьледчаму правую руку і сказаў што я хутчэй яе адгрызу, чым адмоўлюся ад таго, у што я веру, ці скажу супраць некага".

Наступны раз Лябедзька ўбачыў сьледчага толькі ў 2011 годзе.

Фактычна ў яго не было ніякіх допытаў 3 месяцы.

Лябедзька: "Мне засталася шконка Фядуты"
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:04:09 0:00
Наўпроставы лінк

Анатоль Лябедзька ня змог неяк пракамэнтаваць пасьлявыбарчую заяву Раманчука па БТ, бо ня бачыў яе.

Сябе і іншых вязьняў Плошчы ён назваў палітычнымі закладнікамі. Ён кажа, што рэжым быў вельмі жорсткі, у сьнежні і студзені ў СІЗА КДБ запраўлялі "людзі ў масках", а ў сакавіку пачалася адліга.

Анатоль Лябедзька прызнаў, што ў дачыненьні да яго ўжывалася грубае абыходжаньне і катаваньні:

"Ставілі на расьцяжку, прымушалі распранацца, рабілі выпрабаваньні холадам і сьвятлом. Але калі чалавек мужны, то ён гэта вытрымае…"

Лябедзька ў СІЗА чуў крыкі некаторых вязьняў, асабліва маладых, і зрабіў выснову, што да іх ставіліся вельмі жорстка.

Спадар Лябедзька мяркуе, што цяпер усёй апазыцыі трэба сабрацца і распрацаваць патрабаваньні да ўладаў адносна выбараў, таму што болей у такіх выбарах, пасьля якіх кідаюць за краты, браць удзел ня мае сэнсу.





Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG