Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справу Класкоўскага перадалі ў суд


Аляксандар Класкоўскі
Аляксандар Класкоўскі
Пракуратура Менску накіравала ў гарадзкі суд крымінальную справу Аляксандра Класкоўскага-малодшага.

Класкоўскі абвінавачваецца па ч.1 і ч.2 арт.293 (арганізацыя масавых беспарадкаў і ўдзел у іх), а таксама па арт.369 («Абраза прадстаўніка ўлады») і арт.382 («Самавольнае прысваеньне званьня ці ўлады службовай асобы») Крымінальнага кодэксу Беларусі. Класкоўскаму пагражае да 15 гадоў зьняволеньня.

Таксама пракуратура перадала ў Менскі гарадзкі суд справы яшчэ чатырох удзельнікаў акцыі пратэсту 19 сьнежня: Аляксандра Квяткевіча, Дзьмітрыя Буланава, Андрэя Пазьняка і Арцёма Грыбкова, абвінавачаных па ч.2 ст.293 («Удзел у масавых беспарадках»), — паведаміла БелТА. Максымальнае пакараньне — да 8 гадоў турмы.

Справы перададзеныя для вызначэньня падсуднасьці. Сёньня ж былі перададзеныя ў Менскі гарсуд і справы экс-кандыдатаў на прэзыдэнта Дзьмітрыя Вуса і Міколы Статкевіча.

Бойкі са сьпецназам на плошчы Незалежнасьці
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:36 0:00
Наўпроставы лінк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG