Старшыня праўладнага Саюзу пісьменьнікаў Мікалай Чаргінец накіраваў зварот да прадстаўнікоў эўрапейскай грамадзкасьці з пратэстам супраць прыняцьця сьпісаў, якія забараняюць уезд на тэрыторыю Эўразьвязу асобным грамадзянам Беларусі.
Аўтар звароту заявіў, што матывам стала "пачуцьцё абражанага чалавека, які заўсёды верыў у ідэалы, якія нярэдка агучвалі заходнія палітыкі".
“Памылка Эўразьвязу ў тым, што яго кіраўнікі паверылі невялікай групе грамадзянаў Беларусі, якія спрабуюць узяць уладу не з дапамогай свайго таленту, працы, ведаў, актыўнага ўдзелу ў стваральнай працы народу, а шляхам шантажу, паклёпу на грамадзтва”, – падкрэсьліў Мікалай Чаргінец, дадаўшы, што менавіта гэтая група грамадзянаў займалася складаньнем “чорных” сьпісаў, уключаючы ў іх “непажаданых” людзей, да якіх яны адчуваюць асабістыя непрыязныя пачуцьці і хочуць зьвесьці асабістыя рахункі.
Як паведаміла агенцтва БЕЛТА, у якасьці найбольш дзейснага адказу зь беларускага боку на рашэньне Эўразьвязу пісьменьнік прапанаваў скласьці аналягічныя сьпісы беларускіх грамадзянаў, якія судзеялі эўрачыноўнікам ў выбары кандыдатур, і забараніць ім выезд зь Беларусі. “Павінны ж яны панесьці нейкае пакараньне за паклёп на наш адрас і падман чыноўнікаў і парлямэнтароў Эўропы!” – адзначыў Мікалай Чаргінец.
Варта адзначыць, што падобная пагроза пэўны час таму прагучала са старонак газэты “Советская Белоруссия” ў дачыненьні да журналіста і палітоляга Віктара Марціновіча. Камэнтуючы артыкул журналіста ў падтрымку візавых забаронаў з боку ЭЗ, газэта пісала: “Спадару Марціновіч, ня трэба задавацца і ўпарта рыць іншым яму! А раптам і сам, Віктар, зьнянацку трапіш у які-небудзь кепскі і, як бы больш інтэлігентна выказацца, “стоп-сьпіс”!”.