«Ну, ён жа не сябра нашага саюзу. Гэта сябра таго саюзу, які на нас сыстэматычна паклёпнічаў. Мы ў такой сытуацыі ўмешвацца ў гэтую справу ня будзем, дый выглядала б гэта незразумела. Ён, Някляеў, аблівае нас брудам, і раптам мы нешта заяўляем… Гэта справа таго саюзу. Мы ставімся з павагай да любых заяваў, ня хочам спрачацца ці нешта аспрэчваць. Гэта іх права. Калі б гэта быў сябра нашага саюзу, мы яго таксама абаранялі б…»
Карэспандэнт: «А што наконт карпаратыўнай салідарнасьці? Паэта прывезьлі ў кайданках з пастарунку…»
«Мы ж ня ведаем, у чым яго падазраюць насамрэч… Не хачу нічога асабліва гаварыць, але пасьля заяваў іхнага саюзу месяцы тры таму на наш адрас, цалкам паклёпніцкіх, чакаць ад нас узаемнасьці? Гэта ўсё ў сукупнасьці трэба разглядаць; Някляеў жа таксама прымаў тую заяву падпісваў. І што мне зараз казаць — што Някляеў пакутнік? Калі я ведаю, што Някляеў паступае несправядліва. Няхай разьбіраюцца, каму патрэбна, — праваахоўныя органы. А высновы будзем рабіць потым».