Два тыдні таму мастак Аляксей Марачкін расказаў у “Вольнай студыі” пра сытуацыю, якая склалася на выставе суполкі “Пагоня” ў сталічным Палацы мастацтва. Тая перадача выклікала розгалас у мастакоўскім асяродку. Сёньня намесьнік старшыні Саюзу мастакоў Беларусі Рыгор Сітніца выказвае сваю пазыцыю.
Міхась Скобла: “Рыгор, мушу нагадаць у двух словах галоўны сэнс маёй гутаркі з Аляксеем Марачкіным. Паводле ягоных словаў, зь юбілейнай выставы кіраўніцтвам Саюзу мастакоў былі зьнятыя пяць твораў – з палітычных меркаваньняў. Здаецца, ты і сам – сябра “Пагоні”. Дык што здарылася на той, скандальнай ужо, выставе?”
Рыгор Сітніца: “Так, ад пачатку 90-х я гадоў сямнаццаць уваходзіў у “Пагоню”. Аднак, калі мяне выбралі ў кіраўніцтва Саюзу мастакоў, то з прапановы фактычна ўсяго саюзу, каб ня быць заангажаваным у тыя ці іншыя структуры, я фармальна выйшаў з “Пагоні”. Што да выставы, то трэба зазначыць, што ў ёй я таксама прымаў удзел, як і яшчэ адзін намесьнік старшыні Сяргей Цімохаў. Гэтым мы падкрэсьлілі сваю адказнасьць за суполку “Пагоня” і сваю прыналежнасьць да тых ідэяў, якія яна рэпрэзэнтуе. А менавіта – спавяданьне нацыянальных сьвятыняў, нацыянальных каштоўнасьцяў. Безумоўна, мы з гэтым жывем і не зьбіраемся свае прыярытэты і арыентыры мяняць”.
Скобла: “Дык у чым ты ня згодны з выказваньнямі Аляксея Марачкіна ў “Вольнай студыі” за 15 сакавіка?”
Сітніца: “Ва ўсім ня згодны. Бо нават загаловак згаданай перадачы на сайце “Свабоды” гучыць: “Цэнзуры “няма”, але цэнзары ў Саюзе мастакоў ёсьць”. І названыя канкрэтныя цэнзары – я, старшыня саюзу Ўладзімер Савіч і старшыня рады Ўладзімер Зінкевіч. Дык вось, я не зьбіраюся хадзіць з тымі “мэдалямі”, якія навесіў на мяне і маіх сяброў Аляксей Антонавіч Марачкін. Мала таго, я хачу зазначыць, што гэта не адзінкавае ягонае інтэрвію. Пакуль доўжылася выстава, цягам двух тыдняў на ўсіх сайтах, ва ўсёй незалежнай прэсе зьявіліся публікацыі, дзе мы называемся і “цэнзарамі”, і нават “пагромшчыкамі”. Спадара Марачкіна я шмат гадоў шаную як мастака і грамадзяніна, мы шмат сьцежак у гэтым жыцьці прайшлі разам, я заўсёды быў побач. Таму я хачу яму нагадаць, што на восьмым дзясятку жыцьця трэба ведаць цану такім словам, як “пагром” і “цэнзура”, ад іх недалёка і да “здрадніка”, і да “ворага”, і калі навешваць такія “мэдалі”, то трэба думаць, каму ты іх навешваеш. Дзякуй Богу, што і мяне, і Ўладзімера Савіча ведаюць многія людзі, асабліва тыя, хто спавядае тыя ж самыя нацыянальныя каштоўнасьці. Нам не выпадае апраўдвацца за тое, як мы пражываем сваё жыцьцё, што мы ў гэтым жыцьці зрабілі для нашай нацыянальнай культуры і для нашай нацыянальнай ідэі”.
Скобла: “Ніхто ж ня ставіць пад сумнеў вашы заслугі як мастакоў. Гаворка з Марачкіным ішла пра зьнятыя з выставы працы. І зьнятыя яны былі, па словах Аляксея Марачкіна, пры тваім і Савічавым удзеле”.
Сітніца: “Тут я павінен сёе-тое патлумачыць. Сёньня, на вялікі жаль, у нашым саюзе склалася вельмі драматычная сытуцыя. Напрыклад, можаш уявіць, што нават народныя мастакі плацяць за свае майстэрні больш за мільён у месяц, маючы пэнсію, скажам, 600-700 тысячаў рублёў. Да таго ж, мы атрымалі ліст за подпісам мэра Ладуцькі – аддаць наш Палац мастацтва менскаму камунгасу. Калі працытаваць дакладна, то нам прапанавана прыняць рашэньне “о безвозмездной передаче”. Гэта надзвычай вострая сытуацыя ў саюзе, і ў гэткіх варунках даваць козыры тым людзям, якія сьпяць і бачаць нашую маёмасьць у сваіх руках, проста неразумна. Я заўсёды кажу: калі ты ведаеш, што тваю галаву разаб’юць і сьвядома яе падстаўляеш, ведаючы, што яна будзе пабітая, то ты проста дурань, таму што разумны чалавек так ня робіць. Іншая справа, калі ты галаву падстаўляеш і ведаеш, што табе пасьля нешта заплацяць за пабітую галаву – тады ты, можа, і разумнік, але мы не такія разумныя. І таму – увага. За дзень да выставы “Пагоні” мы сустрэліся зь яе кіраўніцтвам. Заўважце, кіраўнік “Пагоні” – ня Марачкін, а Генадзь Драздоў. Але ніводнага інтэрвію Драздова вы ў СМІ ня ўбачыце. Аляксей Антонавіч – аўтарытэтны мастак і адзін з заснавальнікаў “Пагоні”, але фактычна ён сёньня выступае, як кіраўнік “Пагоні” і гаворыць за ўсю суполку. А я перакананы, што 98% сяброў “Пагоні” на сёньня не падтрымаюць ягонай заявы, што мы “пагромшчыкі” і “цэнзары”. Мы прыйшлі ў палац, запрасілі Драздова і Марачкіна, каб пагаварыць, як свае людзі, як мужыкі. Сеўшы і пагаварыўшы колькі хвілінаў, мы знайшлі поўную адзінадушнасьць. Генадзь Драздоў нават прапанаваў тройчы: “Хлопцы, што мы тут гаворым, мы ж ня ворагі самі сабе, мы ж ня будзем ствараць канфліктную сытуацыю, давайце пройдзем па выставе і вырашым, што трэба замяніць, і мы заменім”. Мы знайшлі поўнае паразуменьне таксама і з Марачкіным, паціснулі адзін аднаму рукі і былі вельмі задаволеныя. Уладзімер Савіч мне нават сказаў: “Як добра, што нашы хлопцы такія кемлівыя, што нікога не давялося ўгаворваць, што нам не спатрэбілася ўжываць нейкія адміністратыўныя меры”. Такім чынам, мы прайшлі па экспазыцыі, мы не дакрануліся ні да аднаго твору, здымалі яны самі. Мы толькі разважалі разам, ніхто нам ня ўказваў”.
Скобла: “А паводле якіх крытэраў вы разважалі і вырашалі, што зьняць, што пакінуць?”
Сітніца: “Крытэры былі вельмі простыя. Мы ведаем, які цяпер час, мы ведаем, якая магла быць рэакцыя таго ці іншага з чыноўнікаў. З нашага боку было б проста злачынствам падставіць дзеля 2-3 асобаў увесь Саюз мастакоў (1050 чалавек!). І што мы заўтра мелі б? Мы што, забыліся на прыклад Дому літаратара? Дык пісьменьнікі і на кухні могуць пісаць, кампутар паставіў і пішы. Выбачайце, пісьменьнікі, што я вас так крыўджу. Але мастак так ня можа, мастак – гэта вытворчасьць. І заўтра, калі нам падвысяць арэнду за майстэрні яшчэ ў тры ці чатыры разы, мы перастанем існаваць як мастакі. Дык вось, тады, перад выставай, мы знайшлі з калегамі поўнае паразуменьне. Мала таго, я нават сказаў Марачкіну: у вас поўная майстэрня твораў, хоць партрэт Булака-Булаховіча выстаўляйце. Калі трэба, мы дамо машыну, пад’едзем, прывязем і павесім”.
Скобла: “Калі я цябе правільна разумею, дык Аляксей Марачкін, на тваю думку, парушыў пагадненьне, якога вы дасягнулі на перамовах?”
Сітніца: “Я цалкам перакананы, што парушыў. Дамовіліся мы па-мужчынску і па-свойску, дык як можна пасьля гэтага публічна гаварыць, што ўсё было зусім ня так? Гэта не па-мужчынску. Мала таго, ён нам навесіў мэдалі “пагромшчыкаў” і “цэнзараў”. Дык што, нам цяпер яму тым самым аддзячваць і такія самыя мэдалі раздаваць? А яны ўжо раздаюцца ў нашым асяродку – і “правакатар” (ня дай Бог!), і “валютны беларус…”
Скобла: “Я заклікаю цябе ўсё ж паўстрымацца ад падобных характарыстыкаў”.
Сітніца: “Так, мы вышэй за гэта і ніколі не апусьцімся да гэтага. Я заўсёды спрачаюся з такімі людзьмі, якія выстаўляюць падобныя “аргумэнты”. Але я заклікаю і Марачкіна, і іншых, і ўсіх нас заклікаю – шанаваць адзін аднаго”.
Скобла: “Рыгор, я добра памятаю, як аднойчы з выставы ў Мастацкім музэі зьнялі тваю працу “Рубон”. На ёй была выява бел-чырвона-белага сьцяжка. І ты тады публічна абураўся, і ўсе мы абураліся. Дык чаму ня можа паабурацца ў аналягічным выпадку Аляксей Марачкін?”
Сітніца: “Па-першае, абурэньня майго тады не было. Не было па вельмі простай прычыне. Дырэктар музэю, дзяржаўнай установы, папрасіў мяне замяніць той “Рубон”. Я яго цалкам зразумеў і ніякіх прэтэнзій яму не выказваю аж па сёньняшні дзень”.
Скобла: “То бок, мастакі, на тваю думку, павінны ісьці на нейкія кампрамісы?”
Сітніца: “Безумоўна”.
Скобла: “Неяк у размове ты сказаў, што дзеля выратаваньня саюзу гатовы ахвяраваць “Пагоняй”. А табе не здаецца, што гэта ўжо не кампраміс, а нешта іншае?”
Сітніца: “Калі я кажу, што гатовы ахвяраваць “Пагоняй”, гэта ня значыць – людзьмі, бо ў суполцы ўсе вельмі шанаваныя мною людзі. Але я адказваю, як кіраўнік, за 1050 чалавек. У “Пагоню” ж уваходзяць каля 60, але актыўных сяброў там – каля 30”.
Скобла: “Тут жа ня ў колькасьці справа”.
Сітніца: “Ня ў колькасьці. Але давайце адзначым, што ня ўсе мастакі, якія спавядаюць нацыянальныя каштоўнасьці, зьяўляюцца сябрамі суполкі “Пагоня”. Зусім ня факт, што адна “Пагоня” нясе гэтую ідэю. Я проста абавязаны абараняць інтарэсы больш вялікага калектыву, і я буду іх абараняць. Захаваць Саюз мастакоў, яго маёмасьць і зрабіць для краіны і для нацыі тое, што мы можам зрабіць, – гэта намнога важней, чым разьбегчыся і не рабіць нічога, хадзіць пакрыўджанымі і гнанымі. Зрэшты, той жа Аляксей Марачкін не такі і гнаны. Ён выстаўляецца на ўсіх нашых выставах – гэта вельмі актыўны мастак. Сёньня ў Маскве выстаўляюцца пяць яго працаў, у адноўленым флігелі Ружанскага палацу мы зрабілі выставу, там 6 ці 7 яго працаў. Дзякуй яму за тое, што ён прымае ўдзел у выставах, мы і далей будзем прыцягваць яго да нашай творчай працы. Ніхто ад яго не адмяжоўваецца”.
Скобла: “Ці не разыходзяцца ўсё далей адзін ад аднаго Сітніца – мастак і паэт, і Сітніца – намесьнік старшыні саюзу? Вось мне згадаўся адзін твой ранейшы верш: “Мне мулка на лік ісьці, на “зважай” стаяць, мне ўсякі статут, прабачце, лухтой лухта”... Але ж ты мусіш сёньня дбаць пра статут”.
Сітніца: “Ніхто нікуды не разыходзіцца. Я і сёньня падпісваюся пад згаданымі табой радкамі. Мастак – заўсёды індывідуаліст, ім ніхто не пакіруе. Кіруе мастаком толькі Гасподзь Бог. І толькі па ягоным загадзе, пад ягоную “рытміку” можа ісьці творца. Ісьці пад рытміку той ці іншай партыі я ня буду. Пры любой уладзе, пры любых абставінах я застануся са сваім сьветапоглядам, я не прыму нічыіх указаньняў. Але, разам з тым, я не зьбіраюся траціць здаровых глуздоў, тым больш калі гэта тычыцца не мяне асабіста, калі за мной стаіць велізарны калектыў. Саюз мастакоў мае на сёньня некалькі камбінатаў, мае Палац мастацтва, мае некалькі галерэяў – у нас вялізная маёмасьць. І я буду злачынцам, калі вазьму і ўсё гэта пушчу на распыл. Я ніколі гэтага не зраблю. Я не хачу, каб пасьля пра нас гаварылі, што мы зруйнавалі наш саюз, якому больш за 70 гадоў. А сваім калегам у любых умовах я ўсё ж параіў бы трымацца джэнтэльмэнскіх паводзінаў. Ня трэба выстаўляць сваіх сяброў і аднадумцаў пудзіламі на ўвесь белы сьвет”.

на восьмым дзясятку жыцьця трэба ведаць цану такім словам, як “пагром” і “цэнзура”, ад іх недалёка і да “здрадніка”, і да “ворага”, і калі навешваць такія “мэдалі”, то трэба думаць, каму ты іх навешваеш...
Сітніца: “Ва ўсім ня згодны. Бо нават загаловак згаданай перадачы на сайце “Свабоды” гучыць: “Цэнзуры “няма”, але цэнзары ў Саюзе мастакоў ёсьць”. І названыя канкрэтныя цэнзары – я, старшыня саюзу Ўладзімер Савіч і старшыня рады Ўладзімер Зінкевіч. Дык вось, я не зьбіраюся хадзіць з тымі “мэдалямі”, якія навесіў на мяне і маіх сяброў Аляксей Антонавіч Марачкін. Мала таго, я хачу зазначыць, што гэта не адзінкавае ягонае інтэрвію. Пакуль доўжылася выстава, цягам двух тыдняў на ўсіх сайтах, ва ўсёй незалежнай прэсе зьявіліся публікацыі, дзе мы называемся і “цэнзарамі”, і нават “пагромшчыкамі”. Спадара Марачкіна я шмат гадоў шаную як мастака і грамадзяніна, мы шмат сьцежак у гэтым жыцьці прайшлі разам, я заўсёды быў побач. Таму я хачу яму нагадаць, што на восьмым дзясятку жыцьця трэба ведаць цану такім словам, як “пагром” і “цэнзура”, ад іх недалёка і да “здрадніка”, і да “ворага”, і калі навешваць такія “мэдалі”, то трэба думаць, каму ты іх навешваеш. Дзякуй Богу, што і мяне, і Ўладзімера Савіча ведаюць многія людзі, асабліва тыя, хто спавядае тыя ж самыя нацыянальныя каштоўнасьці. Нам не выпадае апраўдвацца за тое, як мы пражываем сваё жыцьцё, што мы ў гэтым жыцьці зрабілі для нашай нацыянальнай культуры і для нашай нацыянальнай ідэі”.
Скобла: “Ніхто ж ня ставіць пад сумнеў вашы заслугі як мастакоў. Гаворка з Марачкіным ішла пра зьнятыя з выставы працы. І зьнятыя яны былі, па словах Аляксея Марачкіна, пры тваім і Савічавым удзеле”.
Я заўсёды кажу: калі ты ведаеш, што тваю галаву разаб’юць і сьвядома яе падстаўляеш ...
Сітніца: “Тут я павінен сёе-тое патлумачыць. Сёньня, на вялікі жаль, у нашым саюзе склалася вельмі драматычная сытуцыя. Напрыклад, можаш уявіць, што нават народныя мастакі плацяць за свае майстэрні больш за мільён у месяц, маючы пэнсію, скажам, 600-700 тысячаў рублёў. Да таго ж, мы атрымалі ліст за подпісам мэра Ладуцькі – аддаць наш Палац мастацтва менскаму камунгасу. Калі працытаваць дакладна, то нам прапанавана прыняць рашэньне “о безвозмездной передаче”. Гэта надзвычай вострая сытуацыя ў саюзе, і ў гэткіх варунках даваць козыры тым людзям, якія сьпяць і бачаць нашую маёмасьць у сваіх руках, проста неразумна. Я заўсёды кажу: калі ты ведаеш, што тваю галаву разаб’юць і сьвядома яе падстаўляеш, ведаючы, што яна будзе пабітая, то ты проста дурань, таму што разумны чалавек так ня робіць. Іншая справа, калі ты галаву падстаўляеш і ведаеш, што табе пасьля нешта заплацяць за пабітую галаву – тады ты, можа, і разумнік, але мы не такія разумныя. І таму – увага. За дзень да выставы “Пагоні” мы сустрэліся зь яе кіраўніцтвам. Заўважце, кіраўнік “Пагоні” – ня Марачкін, а Генадзь Драздоў. Але ніводнага інтэрвію Драздова вы ў СМІ ня ўбачыце. Аляксей Антонавіч – аўтарытэтны мастак і адзін з заснавальнікаў “Пагоні”, але фактычна ён сёньня выступае, як кіраўнік “Пагоні” і гаворыць за ўсю суполку. А я перакананы, што 98% сяброў “Пагоні” на сёньня не падтрымаюць ягонай заявы, што мы “пагромшчыкі” і “цэнзары”. Мы прыйшлі ў палац, запрасілі Драздова і Марачкіна, каб пагаварыць, як свае людзі, як мужыкі. Сеўшы і пагаварыўшы колькі хвілінаў, мы знайшлі поўную адзінадушнасьць. Генадзь Драздоў нават прапанаваў тройчы: “Хлопцы, што мы тут гаворым, мы ж ня ворагі самі сабе, мы ж ня будзем ствараць канфліктную сытуацыю, давайце пройдзем па выставе і вырашым, што трэба замяніць, і мы заменім”. Мы знайшлі поўнае паразуменьне таксама і з Марачкіным, паціснулі адзін аднаму рукі і былі вельмі задаволеныя. Уладзімер Савіч мне нават сказаў: “Як добра, што нашы хлопцы такія кемлівыя, што нікога не давялося ўгаворваць, што нам не спатрэбілася ўжываць нейкія адміністратыўныя меры”. Такім чынам, мы прайшлі па экспазыцыі, мы не дакрануліся ні да аднаго твору, здымалі яны самі. Мы толькі разважалі разам, ніхто нам ня ўказваў”.
Скобла: “А паводле якіх крытэраў вы разважалі і вырашалі, што зьняць, што пакінуць?”
нашага боку было б проста злачынствам падставіць дзеля 2-3 асобаў увесь Саюз мастакоў (1050 чалавек!) ...
Сітніца: “Крытэры былі вельмі простыя. Мы ведаем, які цяпер час, мы ведаем, якая магла быць рэакцыя таго ці іншага з чыноўнікаў. З нашага боку было б проста злачынствам падставіць дзеля 2-3 асобаў увесь Саюз мастакоў (1050 чалавек!). І што мы заўтра мелі б? Мы што, забыліся на прыклад Дому літаратара? Дык пісьменьнікі і на кухні могуць пісаць, кампутар паставіў і пішы. Выбачайце, пісьменьнікі, што я вас так крыўджу. Але мастак так ня можа, мастак – гэта вытворчасьць. І заўтра, калі нам падвысяць арэнду за майстэрні яшчэ ў тры ці чатыры разы, мы перастанем існаваць як мастакі. Дык вось, тады, перад выставай, мы знайшлі з калегамі поўнае паразуменьне. Мала таго, я нават сказаў Марачкіну: у вас поўная майстэрня твораў, хоць партрэт Булака-Булаховіча выстаўляйце. Калі трэба, мы дамо машыну, пад’едзем, прывязем і павесім”.
Скобла: “Калі я цябе правільна разумею, дык Аляксей Марачкін, на тваю думку, парушыў пагадненьне, якога вы дасягнулі на перамовах?”
Сітніца: “Я цалкам перакананы, што парушыў. Дамовіліся мы па-мужчынску і па-свойску, дык як можна пасьля гэтага публічна гаварыць, што ўсё было зусім ня так? Гэта не па-мужчынску. Мала таго, ён нам навесіў мэдалі “пагромшчыкаў” і “цэнзараў”. Дык што, нам цяпер яму тым самым аддзячваць і такія самыя мэдалі раздаваць? А яны ўжо раздаюцца ў нашым асяродку – і “правакатар” (ня дай Бог!), і “валютны беларус…”
Скобла: “Я заклікаю цябе ўсё ж паўстрымацца ад падобных характарыстыкаў”.
Сітніца: “Так, мы вышэй за гэта і ніколі не апусьцімся да гэтага. Я заўсёды спрачаюся з такімі людзьмі, якія выстаўляюць падобныя “аргумэнты”. Але я заклікаю і Марачкіна, і іншых, і ўсіх нас заклікаю – шанаваць адзін аднаго”.
Скобла: “Рыгор, я добра памятаю, як аднойчы з выставы ў Мастацкім музэі зьнялі тваю працу “Рубон”. На ёй была выява бел-чырвона-белага сьцяжка. І ты тады публічна абураўся, і ўсе мы абураліся. Дык чаму ня можа паабурацца ў аналягічным выпадку Аляксей Марачкін?”
Сітніца: “Па-першае, абурэньня майго тады не было. Не было па вельмі простай прычыне. Дырэктар музэю, дзяржаўнай установы, папрасіў мяне замяніць той “Рубон”. Я яго цалкам зразумеў і ніякіх прэтэнзій яму не выказваю аж па сёньняшні дзень”.
Скобла: “То бок, мастакі, на тваю думку, павінны ісьці на нейкія кампрамісы?”
Сітніца: “Безумоўна”.
Скобла: “Неяк у размове ты сказаў, што дзеля выратаваньня саюзу гатовы ахвяраваць “Пагоняй”. А табе не здаецца, што гэта ўжо не кампраміс, а нешта іншае?”
Сітніца: “Калі я кажу, што гатовы ахвяраваць “Пагоняй”, гэта ня значыць – людзьмі, бо ў суполцы ўсе вельмі шанаваныя мною людзі. Але я адказваю, як кіраўнік, за 1050 чалавек. У “Пагоню” ж уваходзяць каля 60, але актыўных сяброў там – каля 30”.
Скобла: “Тут жа ня ў колькасьці справа”.
Сітніца: “Ня ў колькасьці. Але давайце адзначым, што ня ўсе мастакі, якія спавядаюць нацыянальныя каштоўнасьці, зьяўляюцца сябрамі суполкі “Пагоня”. Зусім ня факт, што адна “Пагоня” нясе гэтую ідэю. Я проста абавязаны абараняць інтарэсы больш вялікага калектыву, і я буду іх абараняць. Захаваць Саюз мастакоў, яго маёмасьць і зрабіць для краіны і для нацыі тое, што мы можам зрабіць, – гэта намнога важней, чым разьбегчыся і не рабіць нічога, хадзіць пакрыўджанымі і гнанымі. Зрэшты, той жа Аляксей Марачкін не такі і гнаны. Ён выстаўляецца на ўсіх нашых выставах – гэта вельмі актыўны мастак. Сёньня ў Маскве выстаўляюцца пяць яго працаў, у адноўленым флігелі Ружанскага палацу мы зрабілі выставу, там 6 ці 7 яго працаў. Дзякуй яму за тое, што ён прымае ўдзел у выставах, мы і далей будзем прыцягваць яго да нашай творчай працы. Ніхто ад яго не адмяжоўваецца”.
Скобла: “Ці не разыходзяцца ўсё далей адзін ад аднаго Сітніца – мастак і паэт, і Сітніца – намесьнік старшыні саюзу? Вось мне згадаўся адзін твой ранейшы верш: “Мне мулка на лік ісьці, на “зважай” стаяць, мне ўсякі статут, прабачце, лухтой лухта”... Але ж ты мусіш сёньня дбаць пра статут”.
Саюз мастакоў мае на сёньня некалькі камбінатаў, мае Палац мастацтва, мае некалькі галерэяў – у нас вялізная маёмасьць ...