Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар Куляшоў пра Дзень волі: «Усё будзе пад нашым кантролем»


Анатоль Куляшоў
Анатоль Куляшоў
«Няхай потым яны ні на кога не наракаюць за парушэньне дзейнага заканадаўства», — сказаў міністар унутраных спраў Анатоль Куляшоў пра магчымых удзельнікаў несанкцыянаванай акцыі.

Праваахоўныя органы маюць намер спыніць любыя несанкцыянаваныя акцыі беларускай апазыцыі, заявіў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у пятніцу міністар унутраных спраў Анатоль Куляшоў.

«З нашага боку ўсё будзе законна. Ні налева, ні направа, ні па цэнтры — толькі ў рамках права, у рамках дзейнага заканадаўства».

«Няхай потым яны ні на кога не наракаюць за парушэньне дзейнага заканадаўства. Месца для правядзеньня гэтага мерапрыемства вызначана — парк Дружбы народаў. Калі ласка — там ніхто перашкаджаць ня будзе. Наадварот, яшчэ дапаможам у частцы аховы грамадзкага правапарадку».

Камэнтуючы заклікі прадстаўнікоў аргкамітэту па правядзеньні Дня волі прыйсьці да помніка Янку Купалу і ўскласьці кветкі, кіраўнік МУС сказаў: «Калі хтосьці спакойна прыйдзе і пакладзе некалькі кветак — калі ласка. Калі яны там наладзяць мітынг — то гэта будзе расцэнена як правядзеньне несанкцыянаванага мерапрыемства». «Усё гэта будзе пад нашым кантролем», — адзначыў міністар.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG