Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі на тры месяцы абмежавалі экспарт бульбы


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Савет міністраў Беларусі ўвёў разавыя ліцэнзіі на экспарт беларускай бульбы.

Як адзначаецца ў апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі пастанове, такім чынам вываз бульбы абмежавалі ў дзяржавы Эўразійскай эканамічнай супольнасьці і за яе межы.

Ліцэнзаваньне ня будзе распаўсюджвацца на бульбу, прызначаную для міжнароднай гуманітарнай дапамогі, а таксама для міжнародных транзытных перавозак, якія пачынаюцца і заканчваюцца за межамі Беларусі.

Для атрыманьня ліцэнзіі пастаўшчыкам трэба зьвяртацца ў абласныя выканкамы, а тыя, у сваю чаргу, будуць узгадняць магчымасьці вывазу бульбы зь Міністэрствам сельскай гаспадаркі.

Абмежаваньне экспарту беларускай бульбы ўводзіцца на тры месяцы.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG