Прэм’ер-міністар Беларусі Аляксандар Турчын яшчэ на паўгоду прадоўжыў дзеяньне забароны на вываз прамысловых тавараў, якую ўвялі ў верасьні 2022 году.
Згодна з апублікаванай на Нацыянальным праўным інтэрнэт-партале Беларусі пастановай ураду, забарона не стасуецца тавараў з сэртыфікатамі аб іх беларускім ці расейскім паходжаньні.
Таксама забарона ня тычыцца тавараў, атрыманых у выніку перапрацоўкі. Ёсьць магчымасьць экспарту з разавымі ліцэнзіямі, а таксама вывазу ў Кіргізстан, Армэнію і Казахстан па ўзгадненьні з зацікаўленым дзяржаўным органам.
Забарона ня тычыцца транзыту, шматабаротнай тары, транспартных сродкаў, якія выкарыстоўваюць для перавозак, і некаторых іншых катэгорыяў тавараў. Асобныя выняткі зробленыя для так званай «саюзнай дзяржавы» з Расеяй.
У пераліку тавараў пад забаронай на вываз знаходзяцца, сярод іншага, гіпс, некаторыя мэдычныя тавары, шклатара, адыходы сталі, мэталяў, рухавікі, лядоўні і маразільнікі, бесьпілётнікі, станкі для сшываньня кніг, шэраг відаў сельскагаспадарчай тэхнікі, пральныя й кравецкія машыны і іншае.
Форум