Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску ў сувязі з інаўгурацыяй Лукашэнкі абмяжуюць рух


ДАІ ў Менску, архіўнае фота
ДАІ ў Менску, архіўнае фота

Пры гэтым улады ў афіцыйных паведамленьнях пра зьмены ў руху ня згадваюць інаўгурацыі, а пішуць пра безыменныя «мерапрыемствы».

У аўторак, 25 сакавіка, у цэнтральнай частцы Менску будуць абмежаваньні руху. Пра гэта папярэдзілі ў галоўнай управе Дзяржаўнай аўтамабільнай інспэкцыі.

«25 сакавіка ў пэрыяд часу з 11:00 да 13:30 у сувязі з правядзеньнем мерапрыемстваў у цэнтральнай частцы гораду на асобных участках праспэкту Незалежнасьці і праспэкту Пераможцаў будзе ўводзіцца кароткачасовае абмежаваньне руху ўсіх відаў транспарту, уключаючы грамадзкі», — гаворыцца ў паведамленьні.

Адметна, што ў паведамленьні сталічная ДАІ не называе «мерапрыемстваў», дзеля якіх будзе перакрываць рух.

Пры гэтым улады раней абвясьцілі, што 25 сакавіка пройдзе цырымонія інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі. Ён называе сябе «прэзыдэнтам Беларусі», пры гэтым міжнародныя арганізацыі і шэраг заходніх краінаў лічаць Лукашэнку дыктатарам і ўзурпатарам. Выбары не прызнаныя на Захадзе, у справаздачах аб іх адзначалася, што яны праведзеныя з шматлікімі парушэньнямі, ва ўмовах запалохваньня грамадзтва, пры тысячах палітвязьняў за кратамі і мноствам палітычных уцекачоў, якія з часу мінулых выбараў пакінулі Беларусь.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG