Лінкі ўнівэрсальнага доступу

 
The New York Times: Расея вывела паўночнакарэйскіх вайскоўцаў зь лініі фронту пасьля вялікіх страт у іхных шэрагах

The New York Times: Расея вывела паўночнакарэйскіх вайскоўцаў зь лініі фронту пасьля вялікіх страт у іхных шэрагах


Адзін з паўночнакарэйцаў, якога ўзялі ў палон украінскія войскі ў студзені 2025 году. Ілюстрацыйнае фота
Адзін з паўночнакарэйцаў, якога ўзялі ў палон украінскія войскі ў студзені 2025 году. Ілюстрацыйнае фота

Сьцьвярджаюць, што паўночнакарэйцаў вывелі з поля бою два тыдні таму.

Расея вывела падразьдзелы паўночнакарэйскай арміі зь лініі фронту пасьля вялікіх стратаў у іх шэрагах.

Як паведаміла амэрыканскае выданьне The New York Times з спасылкай на ўкраінскіх і амэрыканскіх афіцыйных асобаў, ужо цягам двух тыдняў на лініях фронту паўночнакарэйскіх вайскоўцаў няма.

Паводле ўкраінскага генэрала, за тры месяцы колькасьць паўночнакарэйскіх вайскоўцаў зьменшылася ўдвая. У лістападзе 2024 году паведамлялася, што ў Расею прыбылі 11 000 вайскоўцаў з Паўночнай Карэі.

Як піша выданьне, украінскія вайскоўцы, якія ваявалі супраць паўночнакарэйцаў, ахарактарызавалі іх як жорсткіх ваяроў. Але дэзарганізацыя ў іх шэрагах і адсутнасьць згуртаванасьці з расейскімі падразьдзеламі хутка прывялі да страт. З моманту прыбыцьця на поле бою паўночнакарэйскія салдаты былі пакінутыя на волю лёсу, прасоўваючыся зь невялікай колькасьцю бранятэхнікі і рэдка спыняючыся, каб перагрупавацца або адступіць.

Паводле інфармацыі The New York Times, менавіта лідэр Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын прапанаваў Уладзіміру Пуціну накіраваць войскі на дапамогу расейцам у Курску, і той адразу пагадзіўся.

Многія вайскоўцы з КНДР уваходзілі ў лік найбольш падрыхтаваных сіл спэцыяльных апэрацый, але расейцы, падобна, выкарыстоўвалі іх у якасьці пяхоты, адпраўляючы хвалямі на штурмы па замінаваных палях.

Раней BBC з спасылкай на заходніх афіцыйных асобаў паведаміла, што паўночнакарэйскія войскі панесьлі амаль 40% стратаў (з улікам загінулых і параненых) у баях на захадзе Курскай вобласьці Расеі ўсяго за тры месяцы.

14 сьнежня 2024 году прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што «ўжо ёсьць папярэднія звесткі» аб выкарыстаньні Расеяй у штурмах «прыкметнай колькасьці» вайскоўцаў з Паўночнай Карэі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG