Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Жаўнеры з КНДР хочуць замацавацца пад прыкрыцьцём расейцаў». Як выглядаюць штурмы ў Курскай вобласьці


Целы расейскіх і паўночнакарэйскіх вайскоўцаў у Курскай вобласьці пасьля няўдалых штурмаў пазыцый Узброеных сіл Украіны, сьнежань 2024
Целы расейскіх і паўночнакарэйскіх вайскоўцаў у Курскай вобласьці пасьля няўдалых штурмаў пазыцый Узброеных сіл Украіны, сьнежань 2024

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ў ноч на 17 сьнежня апублікаваў відэазапіс, у камэнтары да якога ён паведаміў, што расейцы пасьля баёў з украінскімі вайскоўцамі «спрабуюць ... літаральна спаліць твар забітых паўночнакарэйскіх вайскоўцаў».

У Галоўным упраўленьні выведкі Ўкраіны заявілі, што паўночнакарэйскія падразьдзелы, якія панесьлі вялікія страты ў часе наступальнай апэрацыі ў Курскай вобласьці, укамплектоўваюць новымі вайскоўцамі.

Украінскія вайскоўцы і Telegram-каналы паведамілі, што жаўнеры з КНДР упершыню ажыцьцявілі інтэнсіўную атаку на пазыцыі ўкраінскага войска ў Курскай вобласьці. Ішлі роўнымі шэрагамі і ў поўны рост.

Як паведаміў тэлеканалу «Настоящее время» (праект Радыё Свабода пры ўдзеле «Голасу Амэрыкі») вайсковы аглядальнік і галоўны рэдактар украіснкага выданьня «Цензор.Нет» Юры Бутусаў, 14 сьнежня каля сяла Малая Локня больш за 200 штурмавікоў асобнымі атрадамі пашлі ў атаку адразу зь некалькіх кірункаў.

«Асноўная іхная тактыка — гэта добра падрыхтаваныя штурмы пяхотай бяз тэхнікі, якія яны робяць ва ўзаемадзеяньні з расейскімі войскамі. Расейская армія забясьпечвае ім агнявую падтрымку, падтрымку сродкамі раыёэлектроннай барацьбы, выведку і кіраваньне. А карэйцы выкарыстоўваюцца як штурмавая пяхота, якую ставяць на тыя кірункі, на тыя ўчасткі фронту, дзе неабходна зьнесьці, проста зачапіцца за пэўныя ўкраінскія пазыцыі, навязаць бліжні бой», — патлумачыў Юры Бутусаў.

«Дзіўныя капелюшы»

Байцы падразьдзелу з KHORNE GROUP 116-й брыгады Ўзброеных сіл Украіны апісваюць тактыку жаўнераў КНДР наступным чынам: шмат жывой сілы, хваля за хваляй, усё, як у часы Карэйскай вайны ў 1950-х гадах мінулага стагодзьдзя.

«Доўгачаканыя паўночныя карэйцы. Слабасьць і адвага — іхная тактыка, іхны козыр — добрая фізычная падрыхтоўка, разьлічваюць на дзеяньні бесьпілётнікаў. Яны носяць вельмі дзіўныя, але сьмешныя капелюшы. Зброю носяць так, нібыта гэта вінтоўка Мосіна. Падобна, яны выкарыстоўваюць такую ж тактыку, што і 70 гадоў таму. Шмат хто загіне, пытаньне толькі ў тым, хто закончыцца раней. Нашы снарады і БПЛА ці іхная пяхота».

Наступствы першага бою ў Telegram-канале прадэманстраваў камандзір брыгады бесьпілётных авіясыстэм «Птушкі Мадзяра» Робэрт Броўдзі.

Паводле яго, на відэа 22 загінулыя штурмавікі, расейскія і паўночнакарэйскія вайскоўцы. Іх вынесьлі зь велічэзнай колькасьці атак. Твары закрытыя. На іншых кадрах — паўночнакарэйцы забіраюць целы сваіх загінулых з поля бою.

Целы загінулых вайскоўцаў Расеі на Куршчыне. Сярод іх, паводле крыніц праекту Радыё Свабоды «Схемы», ёсьць і целы вайскоўцаў з Паўночнай Карэі, сьнежань 2024
Целы загінулых вайскоўцаў Расеі на Куршчыне. Сярод іх, паводле крыніц праекту Радыё Свабоды «Схемы», ёсьць і целы вайскоўцаў з Паўночнай Карэі, сьнежань 2024

Атаку байцоў з КНДР пракамэнтаваў прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі: «Ужо ёсьць папярэднія зьвесткі аб тым, што расейцы пачалі выкарыстоўваць у штурмах жаўнераў з Паўночнай Карэі. Прыкметная колькасьць. Расейцы ўключаюць іх у зьведзеныя падразьдзелы і выкарыстоўваюць у апэрацыях у Курскай вобласьці».

«Пакуль што там, але мы маем інфармацыю аб тым, што, магчыма, выкарыстаньне і на іншых участках фронту. Страты сярод гэтай катэгорыі ўжо заўважныя. Фактычна Масква ўцягнула ў гэтую вайну яшчэ адну дзяржаву, прычым максымальна ўцягнула. Калі гэта не эскаляцыя, то што тады эскаляцыя, пра якую шмат хто казаў?» — дадаў Зяленскі.

Юры Бутусаў мяркуе, што ў часе атакі паўночныя карэйцы змаглі дайсьці да ўкраінскіх пазыцый, дзякуючы цудоўнай фізычнай падрыхтоўцы і ігнараваньню стратаў. Яны змаглі захапіць частку акопаў, але ўкраінская абарона ўтрымалася. Неўзабаве ўкраінскія вайскоўцы правялі некалькі пасьпяховых контратак і вярнулі свае пазыцыі.

У Галоўным упраўленьні выведкі Мінабароны Ўкраіны паведамілі, што падразьдзелы КНДР пасьля стратаў ўкамплектоўваюць новымі сіламі.

У той жа час, Дзьмітрый Пяскоў, прэсавы сакратар расейскага прэзыдэнта, адмовіўся адказваць на пытаньне аб стратах паўночнакарэйскіх вайскоўцаў у Курскай вобласьц і пераадрасаваў гэтае пытаньне Міністэрству абароны.

У палон яшчэ ня ўзялі

Юры Бутусаў ня ведае, ці былі выпадкі ўзяцьця ў палон паўночнакарэйскіх вайскоўцаў. Паводле яго, расейцы пазьбягаюць такіх сытуацый і ня ставяць перад іншаземцамі задачу зайсьці ў глыбокі тыл праціўніка.

Вайсковы аглядальнік мяркуе, што іх выкарыстоўваюць на тых участках, дзе арміі Расеі не хапае ўласнай добра падрыхтаванай пяхоты.

«Паўночнакарэйцы для іх — дадатковы неабходны жывы матэрыял, каб прарваць фронт. Асноўныя сродкі прарыву фронту ў Расеі зараз — гэта проста пяхотнік з машынай. Такой пяхоты з прафэсійнай падрыхтоўкай Расея даўно ня мае. Кадравых расейскіх пяхотнікаў, якія адважна бегалі ў атакі, перабілі пераважна ў 2022 і 2023 гадах. А новыя папаўненьні, вядома ж, ня маюць такой высокай якасьці», — сказаў Юры Бутусаў.

Паводле яго, для расейскага камандаваньня паўночнакарэйцы — гэта даўно чаканы рэзэрв, пры дапамозе якога яны хочуць зламаць пэўныя вузлы ўкраінскай абароны. «Баі ў Курскай вобласьці працягваюцца. Групы паўночнакарэйцаў спрабуюць замацавацца пад прыкрыцьцём расейскіх войскаў. Яны накіроўваюць туды падмацаваньне. Жорсткія баі працягваюцца ўжо трэці дзень».

Расейцы зьдзекваюцца над целамі загінулых карэйцаў

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ў ноч на 17 сьнежня апублікаваў відэазапіс, у камэнтары да якога ён паведаміў, што расейцы пасьля баёў з украінскімі вайскоўцамі «спрабуюць ... літаральна спаліць твар забітых паўночнакарэйскіх вайскоўцаў».

«Гэта дэманстрацыя той пагарды, якая цяпер пануе ў Расеі — пагарды да ўсяго чалавечага. Няма ніводных прычын, каб карэйцы ваявалі і гінулі за Пуціна. І нават пасьля гібелі іх ад Расеі чакае толькі зьдзек», — напісаў Уладзмір Зяленскі ў сваім Telegram-канале.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG