Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Вэнэсуэлы абвясьцілі пра ўзнагароду, каб злавіць галоўнага канкурэнта Мадура


Эдмунда Гансалес
Эдмунда Гансалес

Улады Вэнэсуэлы паабяцалі заплаціць 100 тысяч даляраў за інфармацыю, якая дапаможа затрымаць апазыцыйнага палітыка Эдмунда Гансалеса.

Ён быў галоўным канкурэнтам кіраўніка краіны Нікаляса Мадура на прэзыдэнцкіх выбарах у ліпені мінулага году. Апазыцыя настойвае, што на выбарах перамог Гансалес, але іх вынікі былі сфальшаваныя.

Гансалес, які знаходзіцца ў Гішпаніі, паабяцаў прыехаць у Вэнесуэлу да 10 студзеня — даты інаўгурацыі Мадура. Ён мае намер таксама прынесці прэзыдэнцкую прысягу. Міністэрства ўнутраных справаў Вэнэсуэлы заявіла, што да гэтага дня фатаграфіі Гансалеса з подпісам «вышукваецца» будуць разьмешчаныя ва ўсіх аэрапортах і наземных памежных пунктах, паведамляе брытанскае выданьне The Guardian.

Прэзыдэнцкія выбары ў Вэнэсуэле прайшлі 28 ліпеня 2024 году. Нацыянальная выбарчая рада абвясьціла пераможцам Нікаляса Мадура, які знаходзіцца ва ўладзе з 2013 году. Апазыцыя настойвала на перамозе Гансалеса. Яна апублікавала пратаколы больш як з 80% участкаў, з якіх вынікае, што Гансалес перамог на выбарах са значным адрывам, і абвінаваціла ўлады ў фальсыфікацыях.

Пасьля выбараў адбыліся маштабныя пратэсты, падчас якіх загінула 28 чалавек і каля 200 атрымалі раненьні. Больш за дзве тысячы прыхільнікаў Гансалеса былі арыштаваныя. Сам Гансалес пакінуў Венесуэлу і атрымаў палітычны прытулак у Гішпаніі. У Вэнэсуэле ён аб’яўлены ў вышук па абвінавачаньні ў антыўрадавай змове і арганізацыі масавых беспарадкаў, выпісаны ордэр на яго арышт.

Дзевяць дзяржаваў Лацінскай Амэрыкі, сярод якіх Аргентына, Коста-Рыка, Панама, Парагвай і Эквадор, усумніліся ў перамозе Мадура і заклікалі перагледзець вынікі выбараў. ЗША назвалі пераможцам выбараў Эдмунда Гансалеса.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG