Пра вэрдыкт суду перадае БелТА. Паводле дзяржаўнага абвінавачаньня батальён быў сфармаваны акупацыйнымі ўладамі гітлераўскай Нямеччыны на тэрыторыі Беларусі.
Батальён дыслакававаўся ў Лагойскім раёне ў Плешчаніцах, адкуль са студзеня 1943 году байцы батальёну рэгулярна выяжджалі на карныя акцыі. Суд вырашыў, што батальён, якім камандаваў Канстанцін Смоўскі, вінаваты ў зьнішчэньні разам з жыхарамі вёскі Хатынь Лагойскага раёну.
«Смоўскі пазьбег затрыманьня, прыцягненьня да адказнасьці. У 1945 годзе здаўся ў палон амэрыканцам, калі знаходзіўся на тэрыторыі Заходняй Нямеччыны. У 1950 годзе прыехаў у ЗША», — даводзіла абвінавачаньне на судзе.
Канстанцін Смоўскі памёр у ЗША ў 1960 годзе. У сакавіку 2024 году Вярхоўны суд Беларусі вынес прысуд у першай падобнай справе. Тады вінаватым у генацыдзе прызналі памерлага грамадзяніна Канады Віктара Катрука. Абвінаваўчы прысуд Віктару Катруку таксама не зьмяшчаў прызначэньня пакараньня.
Форум