Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Смаргонях абрынуўся мост разам з аўтавышкай на ім


У Смаргонях абрынуўся мост праз рэчку і разам зь ім — аўтавышка, якая стаяла на мосьце. У ДАІ Гарадзенскага аблвыканкаму расказалі падрабязнасьці здарэньня ў Смаргонях.

Здарэньне адбылося 29 жніўня каля 11:30 на вуліцы Леніна ў Смаргонях.

Кіроўца 1982 году нараджэньня і пасажыр 1992 году нараджэньня на аўтавышцы «ГАЗ», якая належыць мясцовай ЖКГ, мянялі лямпы электрычных ліхтароў. Наступны этап працы знаходзіўся за пешаходным мостам. Кіроўца аўтавышкі пачаў перасякаць мост, а ягоны напарнік знаходзіўся на рабочай плятформе. Ад цяжару грузавога аўтамабіля мост абваліўся, сказалі ў ДАІ.

Раней адзін з відавочцаў расказаў «Нашай Ніве», што бачыў на месцы здарэньня «дзьве машыны хуткай дапамогі і два аўтамабілі МНС».

Згодна з паведамленьнем ДАІ, «сур’ёзных траўмаў ніхто не атрымаў». Падрабязнасьцяў пра стан кіроўцы і пасажыра ДАІ не паведамляе.

Па факце здарэньня праводзяць праверку.

  • Дзясяткі мастоў у Беларусі патрабуюць рамонту. У 2024 годзе на рэспубліканскіх аўтамабільных дарогах бягучым рамонтам плянуюць ахапіць 33 масты, увесьці ў эксплюатацыю пасьля капітальнага рамонту — 13 мастоў, а пасьля рэканструкцыі — 8 мастоў. На мясцовых аўтамабільных дарогах заплянавана адрамантаваць 30 маставых збудаваньняў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG