У той час як агулам цэны ў Беларусі за год вырасьлі на 5,9% (з кастрычніка 2023 па кастрычнік 2024 году), прадукты харчаваньня сталі даражэйшымі ў сярэднім на 7,2%. Пры гэтым дзяржаўнае рэгуляваньне, выглядае, не дапамагае ўтрымаць цэны на некаторыя прадукты, сьведчыць статыстыка Белстату.
Паводле зьвестак Белстату, найбольш за год (з кастрычніка 2023 па кастрычнік 2024 году) падаражэў аліўкавы алей — на 63,5%.
З гародніны за год найбольш падаражэла бульба — на 62%.
- Перац за год падаражэў прыкладна на 31%,
- белакачанная капуста — на 26%,
- буракі — на 24%,
- цыбуля — на 18%,
- часнык — на 16%,
- агуркі — на 13,6%,
- морква — на 12%,
- памідоры — на 7,4%.
Што тычыцца садавіны, дык цытрусавыя за год падаражэлі на 23,6%,
- вінаград — на 16,5%,
- грушы і яблыкі — на 13%.
Малако за апошні год у сярэднім падаражэла на 7,1%,
- сьмятана — на 7,4%,
- цьвёрдыя і паўцьвёрдыя сыры — на 4,8%,
- кефір — на 3,2%,
- масла — на 2,8%.
Што да мяса, сьвініна (акрамя бескасьцёвай) за год падаражэла на 43,6%,
- ялавічына (акрамя бескасьцёвай) — на 14,8%,
- мясны фарш — на 4,8%,
- курыца — на 4,3%,
- курыныя яйкі — на 8,9%.
Хлеб за год падаражэў на 9,6%,
- шакаляд — на 22,5%,
- кава — на 17,2%,
- чорная гарбата — на 3,7%.
Праўда, у некаторых выпадках прадукты патаньнелі. Так, напрыклад, грэчка патаньнела на 16%,
- макарона — на 5%,
- рыбныя кансэрвы (у залежнасьці ад віду) на 9–12%,
- мёд — на 1%,
- кансэрвы для дзіцячага харчаваньня — на 1,1% мясныя і на 3,2% — з садавіны і гародніны.
Форум