Праваабаронцам стала вядома, што 31 кастрычніка і 1 лістапада да шэрагу людзей па ўсёй краіне прыходзілі супрацоўнікі КДБ у рамках новай крымінальнай справы, заведзенай паводле арт. 357 КК («Змова ці іншыя дзеяньні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады»).
Паводле «Вясны», частка затрыманых людзей цяпер знаходзіцца за кратамі, частка выйшла на волю ў якасьці сьведак у крымінальнай справе. Вядома, што некаторым затрыманым задавалі пытаньні пра дваровыя чаты, якія былі папулярныя ў пасьлявыбарны час у 2020-м.
31 кастрычніка паведамлялася аб масавых праверках і затрыманьнях у Смаргонях і Ваўкавыску. Вядома было таксама аб такіх выпадках у Менску, Гомлі, Маладэчне, Наваградку і Магілёве. 1 лістапада стала вядома, што на заводзе ў Хойніках затрымалі каля 20 чалавек, але на прадпрыемстве заявілі, што ў іх «усё спакойна».
Форум