Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 230 гадоў таму загінуў славуты паўстанец Якуб Ясінскі


Бітва паўстанцаў пад Рацлавіцамі, паўстаньне Тадэвуша Касьцюшкі, 1794 год
Бітва паўстанцаў пад Рацлавіцамі, паўстаньне Тадэвуша Касьцюшкі, 1794 год

Падзеі 4 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

4 лістапада 1794 году, роўна 230 гадоў таму загінуў Якуб Ясінскі, вайсковы дзяяч, палітык, кіраўнік вызвольнага паўстаньня 1794 году на землях Вялікага Княства Літоўскага.

Таксама ў гэты дзень

1611 — Смаленск атрымаў магдэбурскае права.

1661 — у бітве пад Кушлікамі войска Рэчы Паспалітай здабыла пераканаўчую перамогу над войскам Маскоўскай дзяржавы.

1794 — расейскія войскі пад камандай Аляксандра Суворава ўзялі штурмам прадмесьце Варшавы Прагу. Якраз у гэтым баі загінуў Якуб Ясінскі.

1863 — расейскія карнікі схапілі паўстанцкага камісара Менскай губэрні Міхала Аскерку. Ён быў расстраляны, нягледзячы на тое, што родныя і сябры здолелі атрымаць ад генэрал-губэрнатара Мураўёва дакумэнты аб зьмякчэньні прысуду. Але паведамленьне аб скасаваньні сьмяротнай кары было накіравана ў Магілёў у вечар пасьля экзэкуцыі. Гэты эпізод апісаны Ўладзімерам Караткевічам у рамане «Нельга забыць».

1924 — у Віцебску адкрыўся вэтэрынарны інстытут.

1946 — Уступіў у сілу Статут UNESCO, Арганізацыі ААН па пытаньнях адукацыі, навукі і культуры.

2008 — на прэзыдэнцкіх выбарах у ЗША перамог Барак Абама.

Барак Абама
Барак Абама

У гэты дзень нарадзіліся

1296 Альгерд Гедзімінавіч, князь крэўскі і віцебскі, вялікі князь літоўскі.

1816Арцём Вярыга-Дарэўскі, паэт, пачынальнік новай беларускай літаратуры.

1887 Зьміцер Жылуновіч (Цішка Гартны), беларускі пісьменьнік і дзяржаўны дзяяч.

Зьміцер Жылуновіч
Зьміцер Жылуновіч

1906Аляксандра Нікалаева, беларуская балерына.

1929 Сяргей Карніловіч, дзяяч беларускай эміграцыі.

1940Яўген Гучок, беларускі паэт.

У памяці

1863 Казімер Кабылінскі, удзельнік паўстаньня 1863–1864 гадоў, адзін зь яго камандзераў. Загінуў у баі з расейскімі карнікамі.

1955 Генрых Грыгоніс, беларускі актор.

1937 — расстраляны Аляксандар Вальковіч, дзяяч БНР, народны сакратар фінансаў БНР. У 1920 годзе эміграваў, у 1925 — вярнуўся ў БССР. У 1937-м асуджаны за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» на найвышэйшую меру пакараньня.

1937 — расстраляныя беларускі мастак Хрыстафор Даркевіч і ягоны брат, мастацтвазнаўца Пятро Даркевіч.

1968 Міхаіл Кікоін, францускі мастак зь Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG