Пра затрыманне Юрыйса Ганіньша дагэтуль не паведамлялася. На тое, што ягонае імя зьявілася ў раскладзе судоў, зьвярнула ўвагу «Наша Ніва».
Юрыйса Ганіньша пачнуць судзіць у Менскім гарадзкім судзе 12 лістапада. Яго абвінавачваюць па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу — «дыскрэдытацыя Беларусі» (арт. 369-1 КК), «паклёп на Лукашэнку» (ч. 2 арт. 367 КК) і «заклікі да санкцый» (ч. 2 арт. 361 КК). За гэта пагражае да дзесяці гадоў калёніі.
Што дакладна зрабіў латвіец, невядома.
- Паводле праваабаронцаў, за 2020–2024 гады было заведзена больш за 19 тысяч крымінальных спраў «экстрэмісцкай скіраванасьці», г. зн, палітычнага характару.
Форум