Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мільёны амэрыканцаў ужо прынялі ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах


Галасаваньне ў ЗША. Архіўнае фота
Галасаваньне ў ЗША. Архіўнае фота

Больш за 17 мільёнаў амэрыканцаў датэрмінова прагаласавалі за кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта ЗША, даслаўшы бюлетэні па пошце ці прагаласаваўшы ў адкрытых загадзя выбарчых пунктах.

Прэзыдэнцкія выбары пройдуць 5 лістапада. Чатыры гады таму, калі прэзыдэнцкія выбары праходзілі на фоне пандэміі, больш за 100 мільёнаў чалавек прагаласавалі загадзя, каб ня тоўпіцца на выбарчых участках. Папулярнасьць раньняга галасаваньня сёлета сьведчыць аб зьмяненьні звычак выбарнікаў, гавораць аналітыкі.

У 2020 годзе магчымасьцю прагаласаваць загадзя скарысталіся ў два разы больш дэмакратаў, чым рэспубліканцаў, што, на думку экспэртаў, магло садзейнічаць перамозе кандыдата ад Дэмакратычнай партыі Джо Байдэна дзякуючы большай актыўнасьці выбарнікаў-дэмакратаў.

Сёлета дэмакраты таксама больш актыўныя, але колькасьць рэспубліканцаў, якія галасуюць загадзя, рэзка павялічылася, пра што сьведчаць дадзеныя аб галасаваньні ў некалькіх ключавых для зыходу выбараў штатах.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG