Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як пройдзе «Ноч расстраляных паэтаў». Расклад падзей за межамі Беларусі


На «Ночы расстраляных паэтаў» у Кіеве, архіўнае фота
На «Ночы расстраляных паэтаў» у Кіеве, архіўнае фота

Сёлета чарговы раз адзначаецца дзень памяці расстралянай беларускай інтэлігенцыі.

Ужо чацьвёрты год запар акцыя памяці праходзіць па-за межамі Беларусі — да яе далучаюцца людзі ў розных гарадах Літвы, Польшчы, Грузіі, Амэрыкі і іншых краін.

Расказваем, дзе памятныя падзеі адбудуцца сёлета.

28 і 29.10, Вільня

28 кастрычніка, 18:30. Прэм’ера спэктакля «Мая мама ў турме».

29 кастрычніка, 18:30. Вечарына жыцьця (не)расстраляных паэтаў.

29 кастрычніка, у аўторак, з 20 да 22 гадзіны ў беларускай прасторы «Замак» адбудзецца прагляд фільму пра ахвяраў рэпрэсій сталінскіх часоў. Таксама там запаляць памятныя зьнічы пад партрэтамі тых, хто загінуў у Ноч расстраляных паэтаў. Выступць паэт-бард, экс-палітвязень Анатоль Хіневіч.

29.10, Варшава

29 кастрычніка, 18:30 — 21:00. Ноч расстраляных паэтаў.

Імпрэза адбудзецца ў Беларускім моладзевым хабе. Прысутныя змогуць далучыцца да ўшанаваньня памяці рэпрэсаваных, чытаючы іх творы. Андрэй Хадановіч пакажа таксама ўласныя вершы і песьні, што паўсталі ў час пратэстаў, рэпрэсій і выгнаньня.

29 кастрычніка, 19:00. Прэм’ера музычнага спэктакля «Жоўты пясочак» (16+). Вуліца Пулаўская, 114.

29 кастрычніка, 19:00. Паэтычна-музычная вечарына Executed Poetry. Вуліца Макатоўская, 24/64.

Сярод выступоўцаў Васіль Дранько-Майсюк (лекцыя), Крысьціна Дробыш, Уладзь Лянкевіч, Артур Камароўскі, Ігар Кулікоў (вершы), Syndrom Samazvanca (акустычны выступ).

29.10, Беласток

У памяць «Ночы расстраляных паэтаў» 1937 году «Вольны Хор» выступіць з адмысловай праграмай твораў рэпрэсаваных беларускіх аўтараў у Беластоку. Канцэрт адбудзецца ў Музэі памяці Сыбіры.

Уваход на імпрэзу вольны, пачатак а 18-й гадзіне.

29.10, Шчэцін

19:00. Ноч расстраляных паэтаў.

29.10, Талін

Ноч расстраляных паэтаў. Кнігарня Rahva Raamat (Viru Keskus, 3 паверх). Уваход вольны.

29.10, Нью-Ёрк

Пачатак а 18-й гадзіне мясцовага часу.

«29 кастрычніка мы зьбяромся, каб узгадаць імёны забітых, ушанаваць іх памяць і зачытаць іх творы. Гэта вельмі трагічная гістарычная падзея, давайце адзначым яе ганарова.

Месца удакладніцца пасьля рэгістрацыі. Прыкладны адрас (Мангэтан, Нью-Ёрк)», — напісалі арганізатары.

29.10, Батумі

Месца сустрэчы: Беларуская прастора аКсяродак (Batumi, Parnavaz Mepe, 62a).

Імпрэза пачнецца ў 19:30.

29.10, Гданьск

19:00. Ноч паэтаў. Вечарына «Радыё ня/страчаных надзей». Адрас: Elżbietańska, 9.

Мерапрыемства пройдзе ў фармаце тэатральна-музычнай дзеі з удзелам зорак беларускага тэатру Зоі Белахвосьцік і Валянціны Гарцуевай.

29.10, Люблін

17:00. Вечарына «Ноч (не)расстраляных паэтаў».

І

Пачатак у 17.00 у Малой аўлі Філялягічнага факультэту Ўнівэрсытэту Марыі Кюры-Складоўскай.

Урачыстае адкрыцьцё, чытаньне вершаў рэпрэсаваных паэтаў у выкананьні «купалаўца» Аляксандра Казеллы і твораў Максіма Знака ў выкананьні польскага актора Матэвуша Новака.

Адрас: пл. М. Кюры-Складоўскай, 4а, паверх –1.

ІІ
Наведваньне муралаў, прысьвечаных беларускім пратэстам 2020 году, і размова з аўтаркай, мастачкай Аленай Семянюк. Адрас: вул. І. Радзішэўскага, 18 — інтэрнат Amor.

ІІІ
Шпацыр па месцах памяці пра паўстанцаў 1863 году — За нашу і вашу свабоду! Адрас: вул. Лангевіча, 5 — могілкі на вул. Ліпавай.

IV
Цёплая гарбата, размовы, чытаньне вершаў у прасторы «Баабаб».
Адрас: Кракаўскае прадмесьце, 39b.

29.10, Кіеў

19:00. Ноч расстралянай паэзіі. Адрас: Чыкаленка, 1-3.

29.10, Прага

18:00 Ноч (не)расстраляных паэтаў.

Месца сустрэчы: Božská Lahvice, Bílkova 122/6, 110 00 Josefov.

30.10, Сопат

20:00. Спэктакль-канцэрт «Расстраляныя. Ахвярам чорнай ночы 1937».

Час ва ўсіх мерапрыемствах мясцовы!

Савецкія рэпрэсіі

У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў, у 1917 годзе. А скончыліся — калі памёр Сталін, у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што пад іх падпалі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак, гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладныя лічбы невядомыя — КДБ дагэтуль не адкрыў архівы. Беларусы лічацца трэцімі паводле колькасьці ахвяраў рэпрэсіяў у сталінскія часы.

Найкрывавейшымі для беларускай гісторыі сталі дні 29 і 30 кастрычніка 1937 году. Тады камуністы расстралялі больш за сто прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі.

Расстрэлы адбываліся ў сутарэньнях менскай унутранай турмы НКВД — «Амэрыканкі».

Сьпіс па Беларускай ССР датаваны 15 верасьня 1937 году, падпісаны Сталіным і Молатавым. За тры месяцы да расстрэлу, 1 жніўня 1937 году, ва ўнутраным двары Менскай турмы НКВД БССР спалілі некалькі дзясяткаў тысяч рукапісаў ненадрукаваных твораў, якія не прайшлі цэнзуру.

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году ў Менску, як мяркуецца, ва ўрочышчы Курапаты, савецкая ўлада расстраляла 108 беларускіх інтэлігентаў, дзяржаўных, культурных дзеячоў і навукоўцаў.

Сярод расстраляных былі 22 літаратары: паэты, празаікі, перакладчыкі, крытыкі. Найстарэйшаму з забітых камуністамі, празаіку і публіцысту Янку Нёманскаму, споўнілася 47 гадоў, а сярод самых маладых былі паэт і перакладчык Юлі Таўбін (26 гадоў), літаратурны крытык Пятро Хатулёў (25), пэдагог і школьны настаўнік Іван Жылуцкі (25).

Расстрэл 29.10.1937 стаў самым трагічным пунктам хвалі маштабных рэпрэсій супраць нацыянальнай інтэлігенцыі Беларусі. Хваля доўжылася з 1929 па 1938 год, мела на мэце зьнішчэньне нацыянальна арыентаваных творцаў, выкладчыкаў, службоўцаў, навукоўцаў і закранула больш за 500 выдатных дзеячоў беларускай культуры. Некалькі соцень чалавек выслалі за межы Беларусі, некалькі соцень расстралялі, дзясяткі адправілі ў лягеры, дзе бальшыня іх загінула.

Курапаты

3 чэрвеня 1988 году ў газэце «Літаратура і мастацтва» быў надрукаваны артыкул Зянона Пазьняка і Яўгена Шмыгалёва «Курапаты — дарога сьмерці». У выніку сьвет даведаўся пра масавыя сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі.

Паводле розных падлікаў, ад 30 да 250 тысяч чалавек карнікі НКВД расстралялі з 1937 па 1941 год у лясным масіве пад Менскам. Гэта пацьвердзілі ўсе праведзеныя расьсьледаваньні.

Мяркуецца, менавіта тут знайшлі свой вечны спачын і прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі.

Пасьля прыходу да ўлады ў 1994-м Аляксандра Лукашэнкі праз частку Курапатаў праклалі аўтадарогу, у іншай частцы ўрочышча нярэдка адбываліся правакацыі — невядомыя, якіх міліцыя ніколі не магла знайсьці і прад’явіць грамадзкасьці, апаганьвалі крыжы, разьбівалі «лаву Клінтана», малявалі свастыкі і прарасейскія лёзунгі.

Традыцыя «Ночы паэтаў»

Ідэя чытаць вершы расстраляных паэтаў ўвасобілася ў 2017 годзе ў адмысловую вечарыну.

Тры гады запар у канцы кастрычніка яе праводзілі ў Курапатах. Маліліся за Беларусь каля Крыжа пакуты, зачытвалі прозьвішчы рэпрэсаваных, дэклямавалі вершы творцаў, якія пацярпелі, трапіўшы ў жорны савецкай сыстэмы.

Каля будынку КДБ у цэнтры Менску рабілі акцыю «Ланцуг памяці». Людзі стаялі з запаленымі зьнічамі, успамінаючы ахвяр.

Праекты, прысьвечаныя расстраляным

Музычны партал TuzinFM стварыў альбом «(Не)расстраляная паэзія» на вершы забітых паэтаў. Ён склаў умоўны топ-18 паэтаў і прапанаваў іхныя выбраныя творы.

Літаратуразнаўцы чыталі на розных пляцоўках лекцыі, прысьвечаныя Мойшэ Кульбаку, Юрку Лявоннаму, Анатолю Вольнаму, Валеру Маракову, Міхасю Зарэцкаму, Міхасю Чароту і іншым расстраляным паэтам.

Да памятнай даты выходзілі кнігі выбраных твораў Алеся Дудара, Юлія Таўбіна і іншых творцаў.

У 2021 годзе ў выдавецтве «Янушкевіч» выйшла кніга «Нерасстраляныя». Выданьне зьмяшчае гісторыі жыцьця, выбраныя творы і архіўныя здымкі беларускіх паэтаў і пісьменьнікаў.

У кнізе апавядаецца пра 18 асобаў, сярод іх Цішка Гартны, Вацлаў Ластоўскі, Міхась Чарот, Мойшэ Кульбак, Міхась Зарэцкі. Некаторыя матэрыялы, якія зьмешчаныя ў кнізе, тады апублікавалі ўпершыню.

У кастрычніку 2023 году выпускніца ЭГУ Наста Чарнова падрыхтавала да друку кнігу «Ноч расстраляных паэтаў». Гэта зборнік вершаў рэпрэсаваных паэтаў, які выйшаў у Вільні. Яго распаўсюджваюць бясплатна.

Вечарына ў 2023-м

Праз масавыя рэпрэсіі і перасьлед усяго нацыянальна арыентаванага сёлета «Ноч паэтаў» будзе прэрагатывай беларускіх дыяспар па ўсім сьвеце, ад блізкай Польшчы да далёкай Бразыліі.

Адкрыта ўшаноўваць ахвяр сталінскіх рэпрэсій у самой Беларусі цяпер стала яшчэ больш небясьпечна, чым было раней.

Вечарыны памяці забітай інтэлігенцыі адбудуцца мінімум у 13 краінах сьвету.

У праграме сёлетніх ушанаваньняў — памінальныя службы, шматмоўныя паэтычныя чытаньні, вечары памяці, гістарычныя лекцыі і спэктаклі.

Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі

У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што пад іх падпалі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладныя лічбы не вядомыя — КДБ дагэтуль не раскрыла архівы. Беларусы лічацца трэцімі паводле колькасьці ахвяраў рэпрэсіяў у сталінскія часы.

Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі — асноўнае, што трэба ведаць
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:38 0:00

Чаму беларускі рэжым не прызнае сталінскія рэпрэсіі

Асноўнае пра Курапаты

Расстраляныя літаратары. Гісторыя 12 творцаў, забітых 80 год таму

Як унукі і праўнукі шукаюць зьвесткі пра рэпрэсаваных сваякоў

«Баюся ўлады, якая пачне забіваць». Стогадовая беларуска, асуджаная ў СССР за шпіянаж, распавядае пра рэпрэсіі

Картатэка Сталіна

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG