Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвятлана Ціханоўская атрымала прэстыжную ўзнагароду Schwarzkopf Europe Award


Уручэньне ўзнагароды Сьвятлане Ціханоўскай
Уручэньне ўзнагароды Сьвятлане Ціханоўскай

Гэта ўзнагарода ўручаецца асобам і арганізацыям, якія «зрабілі значны ўнёсак у абарону міру, свабоды і адзінства ў Эўропе».

Узнагарода адзначае адданасьць Сьвятланы Ціханоўскай барацьбе за дэмакратыю і правы чалавека ў Беларусі, а таксама яе намаганьні ў аб’яднаньні міжнароднай супольнасьці ў падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасьці.

Падчас цырымоніі Ціханоўская падкрэсьліла, што гэта ўзнагарода беларусам, якія змагаюцца за дэмакратычную і эўрапейскую будучыню, а таксама беларускім палітвязьням, якія плацяць за свабоду вялікую цану.

Schwarzkopf Europe Award
Schwarzkopf Europe Award

У цырымоніі бралі ўдзел Рым Алабалі-Радаван, дзяржаўны сакратар Нямеччыны ў справах міграцыі, нямецкія палітыкі, дэпутаты, амбасадары эўрапейскіх дзяржаў.

Удзельнікі цырымоніі
Удзельнікі цырымоніі

Узнагароду ўручаюць з 2003 году. Яе першым ляўрэатам была швайцарская юрыстка і галоўная абвінаваўца ў Міжнародным трыбунале ў справах былой Югаславіі Карля дэль Понтэ.

Ціханоўская ня першая беларуска, якая атрымала гэтую прэмію. У 2007-м за публікацыю шэрагу артыкулаў і нарысаў пра эўрапейскую будучыню Беларусі цаной небясьпекі ўласнай свабодзе прэмію далі Алесю Лагвінцу. На наступны год прэмію прызначылі фінскаму палітыку Александру Стубу, а яшчэ праз год тагачаснаму кіраўніку Эўракамісіі Жану-Клёду Юнкеру.

У 2021 годзе ляўрэаткай стала прэзыдэнтка Славаччыны Зузана Чапутава, узнагароджаная за змаганьне з крыміналам і падтрымку меншасьцяў. У 2022-м — украінскі паэт Сяргей Жадан за ўнёсак у разьвіцьцё грамадзянскай супольнасьці ў сваёй дзяржаве.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG