Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пакістане ў выніку сутыкненьняў сунітаў з шыітамі загінулі 16 чалавек


Сутычкі ў рэгіёне Курам
Сутычкі ў рэгіёне Курам

Трагедыя адбылася на паўночным захадзе Пакістану.

Па меншай меры 16 чалавек, у тым ліку трое жанчыны і двое дзяцей, забітыя ў выніку сутычак на паўночным захадзе Пакістану, паведамілі афіцыйныя асобы дзяржавы, перадае AFP.

Суніцкія і шыіцкія мусульманскія групы на працягу некалькіх месяцаў вядуць баі ў раёне Курам пакістанскай правінцыі Хыбэр Пахтунхва.

Курам, раней паўаўтаномная вобласьць, мае гісторыю крывавых супрацьстаяньняў паміж ісламскімі групамі, якія належаць да суніцкіх і шыіцкіх галінаў ісламу. Сутычкі за гэтыя гады забралі сотні жыцьцяў.

У суботу групу сунітаў пад суправаджэньне ўзялі ўзброеныя жаўнеры пасьля таго, як яны зазналі нападу, паведаміў AFP высокапастаўлены чыноўнік адміністрацыі Курама на ўмовах ананімнасьці.

«У выніку загінулі 14 чалавек, у тым ліку 3 жанчыны і 2 дзіцяці, яшчэ шэсьць атрымалі раненьні», — сказаў ён.

Памежная паліцыя адрэагавала і забіла двух нападнікаў, шыітаў, сказаў чыноўнік.

У іншых нядаўніх сутыкненьнях у ліпені і верасьні загінулі дзясяткі людзей, яны скончыліся толькі пасьля джыргі, або племянной рады, якая абвясьціла спыненьне агню.

Афіцыйныя асобы спрабуюць дамагчыся новага перамір’я.

Шыіцкая суполка ў Пакістане, пераважна суніцкай краіне, доўгі час цярпела дыскрымінацыю і гвалт.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG