Лінкі ўнівэрсальнага доступу

 
Былому прэм’еру Пакістана прысудзілі трэці тэрмін цягам тыдня. Раней супраць яго завялі 50 крымінальных справаў

Былому прэм’еру Пакістана прысудзілі трэці тэрмін цягам тыдня. Раней супраць яго завялі 50 крымінальных справаў


Бушра і Імран Хан
Бушра і Імран Хан

Суд у Равалпіндзі прысудзіў былому прэмʼер-міністру Пакістана Імрану Хану і яго жонцы Бушры да сямі гадоў пазбаўленьня волі за хуткае вясельле пасьля разводу. Гэта трэці прысуд па крымінальнай справе, вынесены Хану цягам тыдня.

Згодна з рашэньнем грамадзянскага суда, вясельле палітыка ў студзені 2018 года прайшло ў парушэньні ўстаноўленай у сьвятым для мусульман Каране забароны жанчынам выходзіць замуж адразу пасьля разводу, расказвае Пуштунская служба Радыё Свабода.

Бушра Бібі разьвялася ў лістападзе і павінна была пачакаць тры месяцы, у ісламе гэты пэрыяд завецца ідой. У лютым 2018 года Хан прасіў мулу правесьці вясельле яшчэ раз, паведамляла The Express Tribune.

Супраць Хана заведзена больш за 50 крымінальных спраў, у тым ліку — аб тэрарызьме. У жніўні 2023 года яго прыгаварылі да трох гадоў пазбаўленьня волі па абвінавачаньні ў адмываньні грошай. 30 студзеня ён быў прыгавораны да 10 гадоў па абвінавачаньні ў разгалашэньні дзяржтаямніцы. 31 ён разам з жонкай былі прыгавораны да 14 гадоў па абвінавачаньні ў карупцыі. Яны адмаўляюць усе абвінавачаньні і называюць іх палітычнымі.

71-гадовы палітык узначальваў урад Пакістана з 2018 па 2022 год, пакуль яго не адхілілі ад пасады галасаваньнем дэпутатаў. Тры прыгаворы за тыдзень вынесеныя за некалькі дзён да назначаных на 8 лютага ўсеагульных выбараў у краіне. Яго да выбараў не дапусьцілі.

Яго партыі забаранілі выкарыстоўваць лягатып у выбарчых бюлетэнях — у Пакістане, Бангладэш і Індыі карцінкі друкуюць у бюлетэнях, каб партыю маглі даведацца непісьменныя кандыдаты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG