Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску судзяць IT-спэцыялістку, якую затрымалі па вяртаньні з Грузіі


Менскі гарадзкі суд. Архіўнае фота
Менскі гарадзкі суд. Архіўнае фота

Суд над Марынай Леановіч, якая працавала ў ІТ-кампаніі EPAM, распачаўся 11 кастрычніка, у Менскім гарадзкім судзе.

Як паведамляе «Вясна», яе абвінавачваюць паводле двух артыкулаў — «Фінансаваньне экстрэмісцкай дзейнасьці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-2 КК) і «Фінансаваньне або іншая фінансавая падтрымка вайны» (ч. 2 арт. 361-3 КК). Справу разглядае судзьдзя Алена Шылько.

Марыне Леановіч пагражае да 10 гадоў зьняволеньня.

Вядома, што Марыне Леановіч 28 гадоў, яна піша артыкулы для беларускай Вікіпэдыі, робіць ілюстрацыі і перакладае на беларускую мову, піша вершы, сацсеткі вядзе па-беларуску, але пад псэўданімамі, пісала «Наша ніва».

Пасьля пачатку вайны Расеі супраць Украіны Марына паехала жыць у Грузію. Пра затрыманне Марыны стала вядома ў кастрычніку 2023 году, калі яна вярнулася ў Беларусь.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG