Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 106 гадоў таму Рада БНР зацьвердзіла часовую Канстытуцыю Беларусі


Герб Беларускай Народнай Рэспублікі, ілюстрацыйная выява
Герб Беларускай Народнай Рэспублікі, ілюстрацыйная выява

Падзеі 11 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

11 кастрычніка 1918 году Рада Беларускай Народнай Рэспублікі зацьвердзіла часовую Канстытуцыю Беларусі.

Таксама ў гэты дзень

1887 — амэрыканскі вынаходнік Томас Эдысан запатэнтаваў электрычную машыну для падліку галасоў на выбарах.

Томас Эдысан
Томас Эдысан

1899 — пачалася Англа-бурская вайна.

1978 — на базе філіі Літаратурнага музэю Янкі Купалы стварылі Купалаўскі мэмарыяльны запаведнік «Ляўкі».

Ляўкі
Ляўкі

1986 — у Рэйк’явіку адбылася сустрэча прэзыдэнта ЗША Рональда Рэйгана і генэральнага сакратара ЦК КПСС Міхаіла Гарбачова. Быў пакладзены пачатак дыялёгу, які ўрэшце прывёў да пацяпленьня ў савецка-амэрыканскіх адносінах і завяршэньня «халоднай вайны».

Рональд Рэйган і Міхаіл Гарбачоў
Рональд Рэйган і Міхаіл Гарбачоў

У гэты дзень нарадзіліся

1885 Франсуа Марыяк, францускі пісьменьнік і паэт, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры за 1952 год.

Франсуа Марыяк
Франсуа Марыяк

1913Эдзі Агняцьвет, беларуская паэтка і перакладчыца.

1948Мікалай Ільніцкі, беларускі музэйнік.

У памяці

1424Ян Жыжка, правадыр паўстанцаў-гусітаў, нацыянальны герой Чэхіі.

1531Ульрых Цьвінглі, дзеяч Рэфармацыі ў Швайцарыі.

1683 Мікалай Уладыслаў Пшазьдзецкі, вайсковы і палітычны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

1760Міхал Антоні Сапега, дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, перакладчык, літаратар.

1889 Джэймз Джоўль, брытанскі фізык.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG