За цыкль падкастаў «Падароджжа ў БНР» Сяргей Шупа атрымаў літаратурную прэмію «Празрысты Эол» у намінацыі «найлепшы літаратурны аўдыёзапіс.
«Падарожжа ў БНР» — гэта аўдыёраман пра гісторыю Беларускай Народнай Рэспублікі, расказаны простымі словамі.
У 101-ю гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці БНР Свабода публікуе аўдыёкнігу Сяргея Шупы цалкам. Каб не згубіць спасылку — дадайце яе ў закладкі.
1. Пачаткі беларускага нацыянальнага варушэньня
2. Зьезд, разгон і бомбы пад ложкам
3. Зіма 1918-га пад бальшавікамі
4. Першая Ўстаўная Грамата. Што, дзе, калі
5. Чаму Менск сталіца БНР
6. Другая Ўстаўная Грамата. Пра што і чаму
7. 25 сакавіка. Як гэта было
8. Адкуль беларусы даведваліся навіны ў БНР
9. Без чаго дзяржавы магло б ня быць
10. Камічныя сытуацыі ў працы Рады БНР
11. Дачыненьні БНР і Ўкраіны. Усё складана
12. Як Жылуновіч «вешаў сабак» на БНР
13. «Вы вялікая славянская манархія». Як БНР шукаў падтрымку ў Аўстра-Вугоршчыны
14. На чым злавілі ксяндза Гадлеўскага ў Радзе БНР
15. Як у БНР чакалі Купалу
16. На што грамадзяне БНР скардзіліся свайму ўраду
17. Апошняя грамата БНР да беларускага народу. Як гэта было
18. Як бальшавікі пачалі зьнішчаць БНР
19. Як у Парыжы дзялілі паваенную Эўропу і абдзялілі Беларусь
20. Чаму праваліўся праект ВКЛ у XX стагодзьдзі
21. 1919. Палякі захапілі Менск
22. Польскія гульні з БНР
23. Што Пілсудзкі абяцаў прэм'ер-міністру БНР
24. Дзень расколу Рады БНР. Як гэта было
25. Як дзеячы БНР шыфравалі свае лісты ад спэцслужбаў
26. Бізнэс-праект Кастуся Езавітава
27. Як дыплямат БНР троліў наркама замежных справаў СССР
28. «Успаміны аб маім каханьні» ў архівах БНР
29. Чаму першая БССР была фэйкам
30. Як Ленін прасіў, каб беларусы ў купальных касьцюмах ішлі ў Чырвоную Армію
31. Чаму Польшча прызнала БССР
32. «Булак-Балаховіч — спэкулянт на беларускіх нацыянальных лёзунгах»
33. Як урад БНР «першым у сьвеце» прызнаў габрэяў «супольнай дзяржаўнай нацыяй»
34. Разборкі з «дыпляматам БНР», які ўнёс у беларускую палітыку дух шпіёнаманіі
35. Маскоўскаму патрыярху спадабаліся прапановы БНР. Што там было
36. Ці была карупцыя ў БНР
37. «Пара гнядых». Каго і за што Рада БНР вінаваціла ў здрадзе
38. Пячатка Рады БНР у руках неўпаўнаважанай асобы
39. Як урад БНР абвясьціў Вільню сталіцаю Заходняй Беларусі
40. Як камуністы ліквідоўвалі ўрад БНР
41. Што сталася з героямі кнігі «Падарожжа БНР» пасьля 1925 года
42. «Нашая гісторыя аптымістычная». Пасьляслоўе аўтара «Падарожжа ў БНР»