Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«ПіК Свабоды»: За што насамрэч Лукашэнка атрымаў ордэн ад Пуціна


Палітычны аналітык Вадзім Мажэйка. Ордэн Лукашэнку ад Пуціна. Ілюстрацыйны каляж
Палітычны аналітык Вадзім Мажэйка. Ордэн Лукашэнку ад Пуціна. Ілюстрацыйны каляж

За што насамрэч Лукашэнка атрымаў найвыйшэйшую расейскую ўзнагароду? Ад якой прапановы ці загаду Пуціна яму будзе немагчыма адмовіцца? Публічныя і непублічныя вынікі чарговага візыту кіраўніка Беларусі ў Маскву абмяркоўваем у штодзённым эфіры «ПіК Свабоды» з палітычным аналітыкам Вадзімам Мажэйкам.

Глядзіце размову на відэа цалкам

Тут фрагмэнт гутаркі

— Мы запісваем гэтае інтэрвію адразу пасьля таго, як Уладзімір Пуцін уручыў Аляксандру Лукашэнку ордэн Андрэя Першазваннага, найвыйшэйшую расейскую ўзнагароду, якую ў Расейскай імпэрыі прысуджалі і віленскаму генэрал-губэрнатару Міхаілу Мураўёву, вядомаму ў гісторыі як «Вешальнік». Калі адкінуць фармальныя патасныя словы падчас урачыстай цырымоніі, то за што насамрэч узнагароджвае Ўладзімір Пуцін Аляксандра Лукашэнку?

— Наколькі я разумею, гэты ордэн уручаецца за вернасьць Расеі. Пасьля 2020 году Лукашэнка пасьлядоўна гэтую вернасьць дэманструе. Вядома, не ад вялікай, шчырай любові да Расеі, а не ад добрага жыцьця, бо ня мае ўнутранай легітымнасьці, ня мае іншых моцных крыніц зьнешняй легітымнасьці, і таму вымушаны ў самых розных сфэрах абапірацца на падтрымку Расеі, палітычную, эканамічную і, калі спатрэбіцца, то і вайсковую. Хоць і з усім гэтым ёсьць складанасьці, іншай опцыі Лукашэнка для сябе ня бачыць, таму так гэтую вернасьць Расеі дэманструе. І ў вайне падтрымаў, адзіны такі рэальны саюзьнік, тэрыторыю сваю прадаставіў. Чаму б не ўзнагародзіць?

Да таго ж гэтая ўзнагарода для самой Расеі нічога не каштуе. Гэта ж ня нафтай узнагароджваць. З другога боку, як у нейкую выспу ставяць сьцяжок, маўляў гэта наша, так і такія ўзнагароды — добрая магчымасьць прадэманстраваць, што гэта наша, не чапайце, гэта нам падначалены, не спрабуйце нечага зь ім рабіць. Лукашэнку можна парадавацца прыгожаму ордэну — прыгожа вісіць, блішчыць, але, як па мне, тут радасьці і няшмат, бо Расея цудоўна разумее, што Лукашэнка — гэта прагматычны, цынічны палітык, які больш за ўсё любіць сваю ўладу...

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Наш сайт
Apple Podcasts
Spotify
Soundcloud
Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG