Дзень у гісторыі
1500 — Браслаў атрымаў прывілей на магдэбурскае права.
1586 — у Вільні ў друкарні Мамонічаў выдалі першую друкаваную граматыку царкоўнаславянскай мовы.
1621 — скончылася Хоцінская бітва, у якой войска Рэчы Паспалітай на чале зь Янам Хадкевічам перамагло войска турэцкага султана Асмана ІІ.
1656 — у бітве пад Прасткамі войска Кароны і ВКЛ перамагло швэдаў.
1660 — Бітва на Басі. Баявое сутыкненьне ў ходзе 13-гадовай вайны Масковіі з Рэччу Паспалітай на рацэ Басі (прытоку Проні), у выніку якога маскавіты панесьлі паразу.
1917 — у Пецярбургу выйшаў першы нумар газэты «Беларуская крыніца».
1991 — Харватыя выйшла са складу Югаславіі і стала незалежнай дзяржавай.
У гэты дзень нарадзіліся
1831 — Міхал Ельскі, беларуска-польскі скрыпач, кампазытар і пісьменьнік.
1857 — Платон Жуковіч, царкоўны гісторык, прадстаўнік «западноруссизма».
1892 — Марына Цьвятаева, расейская паэтка.
1901 — Апалёнія Савёнак, настаўніца, дзяячка беларускай эміграцыі ў ЗША, маці Зоры Савёнак (Кіпель).
1902 — Канстанцін Кернажыцкі, гісторык, ахвяра сталінізму.
У памяці
1910 — Марыя Канапніцкая, польская пісьменьніца.
1943 — Андрэй Мрый (сапраўднае імя Андрэй Шашалевіч), беларускі празаік, журналіст, ахвяра сталінізму. Найбольш вядомы раман Мрыя — «Запіскі Самсона Самасуя», у якой у сатырычным тоне паказаў усталяваньне новага ладу ў 20-я гады мінулага стагодзьдзя, у тым ліку пачаткі савецкай беларусізацыі. Твор быў абвешчаны паклёпам на савецкую рэчаіснасьць, а аўтара адправілі ў ГУЛАГ. Раней «Запіскі Самсона Самасуя» чыталі ўсе школьнікі Беларусі, але ў 2016 годзе яго прыбралі з абавязковай школьнай праграмы.
1955 — Хасэ Артэга-і-Гасэт, гішпанскі філёзаф.
1969 — Цімох Гарбуноў, дзяржаўны дзяяч БССР, гісторык.
1991 — Зоська Верас (ад нараджэньня Людвіка Сівіцкая, у замужжы Войцік), пісьменьніца, грамадзкая дзяячка, удзельніца нацыянальна-вызвольнага руху пач. ХХ ст., нацыянальна-вызвольнага руху 1920–1930-х у Заходняй Беларусі й нацыянальна-культурніцкага руху 1960–1980-х.
2021 — Чэслаў Сенюх, літаратар, перакладнік беларускай літаратуры на польскую мову.