Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«ПіК Свабоды». Латушка пра пазоў Літвы ў Міжнародны крымінальны суд: Цягнік з Лукашэнкам едзе ў Гаагу


Аляксандар Лукашэнка, Павал Латушка, каляж
Аляксандар Лукашэнка, Павал Латушка, каляж

Ці мае прэцэдэнты пазоў Літвы ў МКС супраць рэжыму Лукашэнкі? Чаму прадметам пазову ня стаў прымусовы вываз украінскіх дзяцей? Якія палітычныя наступствы ў Беларусі можа мець гэты пазоў?

На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня (НАУ), намесьнік старшыні Аб’яднанага пераходнага кабінэту Павал Латушка.

— Як улада Беларусі адрэагуе на літоўскі пазоў? У прыватнасьці, ці могуць спыніцца выбарачныя памілаваньні палітвязьняў? Магчыма, Лукашэнка раззлуецца і спыніць памілаваньні, а на мяжу зь Літвой пашле натоўп мігрантаў?

— Давайце адкажам на базавае пытаньне. Ці павінна злачынства, якое ўчыняецца ў адносінах да беларусаў, быць пакаранае? Ці павінен злачынца, які захапіў уладу ў Беларусі, панесьці адказнасьць? Калі мы лічым, што гэта непатрэбна, бо ёсьць рызыка пэўных дзеяньняў зь ягонага боку — тады давайце спынімся і ня будзем спрабаваць прыцягнуць яго да адказнасьці за жудасныя злачынствы. Ён даваў загад забіваць беларусаў, ён даваў і дае загады катаваць беларусаў у турмах, ён стварае атмасфэру жаху і тэрору ў краіне. Беларусаў перасьледуюць, змушаюць пакінуць сваю краіну. Ці нам не рэагаваць на гэта, бо ён можа пайсьці на іншыя крокі? Я лічу, што гэта абсалютна няправільны падыход. Бо гэта спрыяе поўнай беспакаранасьці. Мы адказваем адназначна: злачынец, бандыт павінен быць прыцягнуты да адказнасьці.

Якія крокі ён можа зрабіць адносна Літвы? Праўных — ніякіх. Беларуская нацыянальная юрысдыкцыя не распаўсюджваецца на кіраўніцтва Літвы. Я мяркую, што Літва, прымаючы рашэньне аб пазове ў МКС, улічвала, што можа зрабіць у адказ рэжым Лукашэнкі. Трэба аддаць належнае Літве. Гэта — не буйная краіна. Але гэта краіна з гонарам. І яна ставіць правы чалавека на першае месца. Яе палітыка адпавядае інтарэсам беларускага народу. Гэта гістарычны момант у адносінах нашых народаў, калі літоўскі ўрад стаіць на баку ахвяраў рэпрэсіяў у Беларусі.

Пра рыхтаваньне літоўскага пазову ў МКС, прэцэдэнты гэтага звароту і яго далёкасяжныя наступствы глядзіце відэа гутаркі з Паўлам Латушкам:

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Наш сайт
Apple Podcasts
Spotify
Soundcloud
Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG