Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча прадугледзела рэкордна высокія выдаткі на абарону ў бюджэце на 2025 год


Польскія вайскоўцы, ілюстрацыйнае фота
Польскія вайскоўцы, ілюстрацыйнае фота

Польшча плянуе павялічыць выдаткі на абарону да рэкорднага ўзроўню: у праект бюджэту на 2025 год закладзеныя 40 мільярдаў эўра — 4,7% ад ВУП краіны, паведамляе Euronews.

28 жніўня прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск прадставіў асноўныя пункты бюджэту на 2025 год. Міністар фінансаў Польшчы Анджэй Даманьскі паведаміў, што ў 2025 годзе выдаткі на нацыянальную абарону складуць амаль 187 млрд злотых (больш за 40 млрд эўра), або 4,7% ВУП краіны.

«Мы пабудуем тое, што неабходна як для непасрэднай бясьпекі Польшчы, гэтак і для энэргетычнай бясьпекі. Мы таксама прынялі рашэньне аб рэкордна высокіх выдатках на абарону. Размова ідзе пра амаль 190 мільярдаў», — патлумачыў Туск.

Абаронны бюджэт Варшавы на 2024 год складаў 4,2% ад ВУП, што ўжо зрабіла Польшчу краінай з найбольшымі вайсковымі выдаткамі як у NATO, так і ў ЭЗ.

З пачатку расейскай агрэсіі супраць Украіны Польшча зрабіла буйныя закупкі вайсковай тэхнікі (уключаючы зьнішчальнікі, танкі і сыстэмы супрацьракетнай абароны) у ЗША і Паўднёвай Карэі.

Плян бюджэту будуць абмяркоўваць з прафсаюзамі, таксама яго павінны ўхваліць польскія заканадаўцы і прэзыдэнт Анджэй Дуда.

У сярэдзіне жніўня пра павелічэньне выдаткаў на абарону заявіла таксама Літва, што выведзе яе на чацьвёртае месца ў NATO паводле абарончых выдаткаў як долі ад ВУП.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG