Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародная фэдэрацыя лыжнага спорту прадоўжыла абмежаваньні для расейскіх і беларускіх спартоўцаў


На Кубку сьвету-2023. Фота REUTERS
На Кубку сьвету-2023. Фота REUTERS

Забарону на ўдзел у спаборніцтвах прадоўжылі аўтаматычна яшчэ на адзін сэзон.

Міжнародная фэдэрацыя лыжнага спорту (FIS) прадоўжыла дзеяньне абмежаваньняў на ўдзел беларускіх і расейскіх спартоўцаў у спаборніцтвах пад сваёй эгідай.

Як паведаміла швэдзкае выданьне Expressen з спасылкай на прадстаўніка Швэдзкай лыжнай асацыяцыі Ларса Обэрга, такое рашэньне абвясьцілі 27 верасьня на пасяджэньні тэхнічнага камітэту FIS у Цюрыху (Швайцарыя).

«Ніякай дыскусіі ці чагосьці падобнага не было. Проста нам паведамілі, што ніякіх зьменаў у гэтым пытаньні ў наступным сэзоне ня будзе. І гэта добра. Швецыя належыць да той часткі FIS, якая сапраўды падтрымлівае тое, што абмежаваньні павінны працягвацца, пакуль ва Ўкраіне нічога не зьмянілася», — сказаў Ларс Обэрг.

FIS адхіліў лыжнікаў з Расеі і яе блізкага хаўрусьніка Беларусі ад удзелу ў міжнародных спаборніцтвах па лыжах і сноўбордзе пасьля таго, як Расея ўварвалася ва Ўкраіну 24 лютага 2022 году.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG