Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародная фэдэрацыя лыжнага спорту захавала забарону на ўдзел у спаборніцтвах беларускіх лыжнікаў


Лыжныя гонкі, ілюстрацыйнае фота
Лыжныя гонкі, ілюстрацыйнае фота

З пачаткам новага сэзону Кубку сьвету ў лыжным спорце абвастрыліся пытаньні, ці дапусьцяць да спаборніцтваў беларусаў і расейцаў. Раней прадстаўнікоў абедзьвюх краін дыскваліфікавалі са спаборніцтваў празь дзеяньні ўладаў гэтых дзяржаў, а менавіта разьвязваньне вайны супраць Украіны.

Міжнародная фэдэрацыя лыжнага спорту падтрымала палітыку выключэньня лыжнікаў з Расеі і Беларусі напярэдадні новага сэзону.

«Цяперашняя палітыка ФІС, якая не дазваляе расейскім і беларускім спартоўцам і афіцыйным асобам удзельнічаць у мерапрыемствах ФІС, застанецца ў сіле да наступнага паведамленьня», — заявіла фэдэрацыя ў рэзюмэ пасяджэньня сваёй рады, якое прайшло ў онлайн-фармаце.

Рашэньне прынялі ў той час, калі ў гэтыя выходныя ў аўстрыйскім Зэльдэне стартуе жаночы і мужчынскі гіганцкі слалам на этапе Кубка сьвету ў горных лыжах.

ФІС адхіліў лыжнікаў з Расеі і яе блізкага саюзьніка Беларусі ад удзелу ў міжнародных спаборніцтвах па лыжах і сноўбордзе пасьля таго, як Расея ўварвалася ва Ўкраіну 24 лютага 2022 году.

Міжнародны алімпійскі камітэт выступае за тое, каб расейцы і беларусы выступалі ў статусе нэўтральных спартоўцаў без нацыянальнай сымболікі ў адборачных спаборніцтвах у розных відах спорту да летняй Алімпіяды ў наступным годзе ў Парыжы.

МАК афіцыйна пакуль не прыняў рашэньня аб удзеле ці няўдзеле Беларусі і Расеі ў Алімпіядзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG