Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвятлана Ціханоўская абмеркавала з намесьнікам дзяржсакратара ЗША вызваленьне палітвязьняў


Намесьнік дзяржсакратара ЗША Курт Кэмпбэл і Сьвятлана Ціханоўская ў Вашынгтоне.
Намесьнік дзяржсакратара ЗША Курт Кэмпбэл і Сьвятлана Ціханоўская ў Вашынгтоне.

Падчас тыдня высокага ўзроўню Генэральнай асамблеі ААН намесьнік дзяржсакратара ЗША Курт Кэмпбэл афіцыйна прыняў дэмакратычную лідэрку Беларусі Сьвятлану Ціханоўскую ў Вашынгтоне.

Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі шляхі вызваленьня палітычных зьняволеных у Беларусі, у тым ліку тых, хто знаходзіцца ў гуманітарным сьпісе; падтрымку рэпрэсаваных, грамадзянскай супольнасьці і незалежных СМІ, у тым ліку фінансавую; падтрымку ініцыятываў дзеля ўмацаваньня беларускай нацыянальнай ідэнтычнасьці; працяг Стратэгічнага дыялёгу паміж ЗША і дэмакратычнай Беларусьсю; прыцягненьне вінаватых у рэпрэсіях да адказнасьці і ўсталяваньне палітычных і дыпляматычных кантактаў з трэцімі краінамі і міжнароднымі арганізацыямі.

Па выніках сустрэчы Сьвятлана Ціханоўская заявіла:

«Гэта была практычная сустрэча. У першую чаргу мы абмеркавалі крокі па вызваленьні палітвязьняў і спыненьні рэпрэсіяў. Я рада, што нашае бачаньне сытуацыі супадае і што для ЗША гэтае пытаньне застаецца прыярытэтам. Таксама важна, што ідэі і праекты, якія мы абмяркоўвалі ў межах Стратэгічнага дыялёгу, пачынаюць рэалізоўвацца. Дзякую ЗША за пасьлядоўную пазыцыю, салідарнасьць і падтрымку».

12 верасьня 2024 году ў Вільні Ціханоўская ўжо сустракалася з Кэмпбэлам. Намесьнік дзяржсакратара ЗША запэўніў, што Вашынгтон працягне падтрымліваць беларускі народ і дэмакратычную супольнасьць.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG