Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ дасьць Украіне крэдыт у 35 мільярдаў эўра. На што яны пойдуць


Урзуля фон дэр Ляен і Ўладзімір Зяленскі на прэсавай канфэрэнцыі ў Кіеве, 20 верасьня 2024
Урзуля фон дэр Ляен і Ўладзімір Зяленскі на прэсавай канфэрэнцыі ў Кіеве, 20 верасьня 2024

Эўразьвяз дасьць Украіне крэдыт у памеры да 35 мільярдаў эўра. Пра гэта заявіла кіраўніца Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен. Сродкі для крэдыту будуць узятыя з даходу ад замарожаных у Эўропе расейскіх актываў.

Украіна павінна будзе вярнуць яго цягам 40 гадоў.

На сумеснай з прэзыдэнтам Украіны прэсавай канфэрэнцыі ў пятніцу фон дэр Ляен сказала, што выдзяленьне буйнога крэдыту — чарговы крок у выкананьні абавязаньняў «Групы сямі» па доўгатэрміновай падтрымцы Ўкраіны.

Абавязаньні, пра якія кіраўніцтва краін G7 заявіла на саміце NATO ў Вільні ў ліпені, уключаюць у сябе як вайсковую дапамогу, гэтак і дапамогу ў аднаўленьні краіны падчас вайны і пасьля яе заканчэньня.

Уладзімір Зяленскі ў адказ паведаміў, што атрыманыя сродкі будуць укладзеныя перш за ўсё ў падтрымку энэргетычнага сэктару, будоўлю сховішчаў і іншай інфраструктуры абароны цывільнага насельніцтва, а таксама ў разьвіцьцё ўкраінскай абароннай прамысловасьці. Таксама ён згадаў пляны ўкраінскага кіраўніцтва наконт новых закупак заходніх узбраеньняў, найперш сродкаў супрацьпаветранай абароны.

Financial Times удакладняе, што згаданая сума — гэта даход, які ЭЗ атрымлівае ад замарожаных пасьля расейскага ўварваньня ва Ўкраіну актываў Цэнтрабанку РФ у Эўропе. Цяпер у ЭЗ замарожаныя актывы расейскіх дзяржаўных структураў прыкладна на 200 мільярдаў эўра. Юрыдычны мэханізм, які дазволіў бы канфіскаваць іх, пакуль не распрацаваны, аднак ЭЗ забірае і пералічвае на патрэбы Ўкраіны даходы ад іх.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG