Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне забаранілі выкарыстоўваць Telegram у органах дзяржулады, бясьпекі і крытычнай інфраструктуры


Сымбаль мэсэнджара Telegram. Ілюстрацыйнае фота
Сымбаль мэсэнджара Telegram. Ілюстрацыйнае фота

Telegram — адзін з самых папулярных мэсэнджараў у сьвеце. Паводле яго заснавальніка Паўла Дурава, да наступнага году кампанія плянуе давесьці колькасьць карыстальнікаў да 1 мільярда.

Нацыянальны каардынацыйны цэнтар кібэрбясьпекі (ключавы ва Ўкраіне орган каардынацыі і кантролю ў сфэры кібэрбясьпекі. — РС) забараніў усталёўваць і выкарыстоўваць Telegram на службовых прыладах супрацоўнікаў органаў дзяржаўнай улады, вайскоўцаў, супрацоўнікаў сэктару бясьпекі і абароны, а таксама прадпрыемстваў-апэратараў крытычнай інфраструктуры.

Як адзначаецца ў паведамленьні прэсавай службы Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны, на пасяджэньні каардынацыйнага цэнтру 19 верасьня прадстаўнікі Службы бясьпекі Ўкраіны і Генэральнага штабу Ўзброеных сіл адзначалі, што «Telegram актыўна выкарыстоўвае вораг для кібэратак, фішынгу і шкоднага праграмнага забесьпячэньня, усталяваньня геалякацыі карыстальнікаў, карэкціроўкі ракетных удараў».

«Я заўсёды выступаў і выступаю за свабоду слова, але пытаньне Telegram — гэта пытаньне не свабоды слова, гэта пытаньне нацыянальнай бясьпекі», — заявіў кіраўнік вайсковай выведкі Ўкраіны Кірыла Буданаў.

У паведамленьні адзначаецца, што Кірыла Буданаў «надаў абгрунтаваныя зьвесткі пра наяўнасьць у расейскіх спэцслужбаў доступу да асбістага ліставаньня карыстальнікаў Telegram, нават выдаленых паведамленьняў, а таксама іх пэрсанальнай інфармацыі».

Telegram — адзін з самых папулярных мэсэнджараў у сьвеце. Паводле яго заснавальніка Паўла Дурава, да наступнага году кампанія плянуе давесьці колькасьць карыстальнікаў да 1 мільярда.

У канцы жніўня Паўла Дурава затрымалі ў парыскім аэрапорце Лё Буржэ, куды ён прыляцеў з Азэрбайджана на прыватным самалёце. Суд прызначыў яму судовы нагляд, адпусьціўшы з-пад варты пад заклад у памеры 5 мільёнаў эўра. Ён ня можа пакідаць тэрыторыю Францыі, суд сканфіскаваў у яго ўсе ягоныя пашпарты.

Павал Дураў — грамадзянін Расеі, Францыі, ААЭ і невялікай астраўной дзяржавы Сэнт-Кітс і Нэвіс.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG