Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэрыял «Чарнобыль» атрымаў 19 намінацый на прэмію «Эмі»


Кадар з сэрыялу «Чарнобыль»
Кадар з сэрыялу «Чарнобыль»

Сэрыял «Чарнобыль», зьняты сумесна тэлеканаламі HBO і Sky, увайшоў у тройку лідэраў па колькасьці намінацый амэрыканскай тэлевізійнай прэміі «Эмі» 2019 году.

У цэлым «Чарнобыль» атрымаў 19 намінацый, у тым ліку «Найлепшы мінісэрыял». Канкурэнцыю яму складуць стужкі «Фосі / Вэрдан» (Fosse/Verdon), «Уцёкі з турмы Данэмора» (Escape at Dannemora), «Вострыя прадметы» (Sharp Objects) і «Калі яны нас убачаць» (When They See Us).

Лідэрам у колькасьці намінацый стаў яшчэ адзін сэрыял HBO «Гульня прастолаў». У яго агулам 32 намінацыі, што зьяўляецца рэкордам. У 20 намінацыях прадстаўлены сэрыял «Дзіўная місіс Мэйзэл» (капрадукцыя Dorothy Parker Drank Here Productions, Picrow і Amazon Studios).

Пераможцаў назавуць 22 верасьня ў Лос-Анжэлесе на цырымоніі ўручэньня прэміі.

«Эмі» (Emmy Award) — прэстыжная амэрыканская прэмія, якая лічыцца тэлевізійным эквівалентам кінапрэміі «Оскар».

Сэрыял «Чарнобыль» стаў самым рэйтынгавым сэрыялам на тэлеканале HBO, на якім трансьлявалі «Гульню прастолаў». Таксама ён мае самы высокі рэйтынг для сэрыялаў на сайце IMDb — найбуйнейшай базе інфармацыі пра кіно.

«Чарнобыль» — мастацкі, а не дакумэнтальны сэрыял, але ягоны сюжэт даволі блізкі да рэальных падзеяў. Пры напісаньні сцэнару аўтары карысталіся, сярод іншага, кнігу «Чарнобыльская малітва» Сьвятланы Алексіевіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG