Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Куды часьцей за ўсё лятаюць зь Менску. Агучылі статыстыку


Больш за два мільёны авіяпасажыраў скарысталіся паслугамі Нацыянальнага аэрапорту Менску з пачатку года. Пра гэта са спасылкай на прэсавую службу прадпрыемства піша партал «Люстэрка». У плянах — дайсьці да трох мільёнаў, а самыя папулярныя напрамкі ў пасажыраў — Расея, Аб’яднаныя Арабскія Эмірыты і Турэччына.

Нацыянальны аэрапорт Менску перасягнуў рубеж у 2 мільёны пасажыраў. Тэмп росту пасажырапатоку захоўваецца на ўзроўні 115% адносна мінулага году, паведамілі на прадпрыемстве.

У топ самых папулярных напрамкаў за студзень — жнівень 2024 года ўвайшлі:

  • Масква (РФ) — больш за 6000 рэйсаў і звыш 730 тысяч пасажыраў;
  • Санкт-Пецярбург (РФ) — каля 2000 рэйсаў і больш за 220 тысяч пасажыраў;
  • Дубай (ААЭ) — каля 1000 рэйсаў і прыкладна 140 тысяч пасажыраў;
  • Стамбул (Турэччына) — каля 800 рэйсаў і 120 тысяч пасажыраў;
  • Тбілісі (Грузія) — каля 500 рэйсаў і каля 50 тысяч пасажыраў.

Партал аналізуе дынаміку пасажырапатоку. У справаздачы аэрапорту адзначаецца, што «дынаміка станоўчая»: у 2022 годзе было выканана 19.8 тысячаў рэйсаў, у 2023 годзе — 22,9 тысячы рэйсаў (рост на 15,5%). Аднак у 2019 годзе аэрапорт выканаў 28,4 тысячаў рэйсаў. «Так што станоўчая дынаміка можа стаць адмоўнай, у залежнасьці ад кропкі адліку» — заўважае партал.

Ён адзначае, што «больш за 30 гадоў бесперапыннага разьвіцьця цывільнай авіяцыі незалежнай Беларусі фактычна былі перакрэсьленыя рашэньнем пасадзіць самалёт з Раманам Пратасевічам на борце ў 2021 годзе. Меры заходніх краін не толькі паўплывалі на ўзьлёты і пасадкі самалётаў, але і працягваюць аказваць ціск на эканоміку краіны ў цэлым».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG