Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы яшчэ на тры месяцы падоўжылі дзеяньне буфэрнай зоны на мяжы зь Беларусьсю


Група мігрантаў у імправізаваным лягеры на мяжы паміж Беларусьсю і Польшчай 20 жніўня 2021 году. Ілюстрацыйнае фота
Група мігрантаў у імправізаваным лягеры на мяжы паміж Беларусьсю і Польшчай 20 жніўня 2021 году. Ілюстрацыйнае фота

Ад моманту ўвядзеньня буфэрнай зоны (з 13 чэрвеня) да 9 верасьня памежнікі зафіксавалі 6130 спробаў незаконнага перасячэньня мяжы супраць 17 030 выпадкаў у аналягічны пэрыяд мінулага году.

Польшча з 11 верасьня прадоўжыла яшчэ на 90 дзён функцыянаваньне на мяжы зь Беларусьсю буфэрнай зоны.

Як адзначаецца на афіцыйным сайце Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы, адпаведнае распараджэньне падпісаў кіраўнік ведамства Томаш Семоняк.

«Пасьля амаль 90 дзён дзеяньня буфэрнай зоны на польска-беларускай мяжы колькасьць спробаў нелегальнага перасячэньня мяжы зьменшылася на 64%, што пацьвярджае абгрунтаванасьць і эфэктыўнасьць дзеяньня зоны», — адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні.

У Міністэрстве ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы паведамілі, што ад моманту ўвядзеньня буфэрнай зоны (з 13 чэрвеня) да 9 верасьня памежнікі зафіксавалі 6130 спробаў незаконнага перасячэньня мяжы супраць 17 030 выпадкаў у аналягічны пэрыяд мінулага году.

  • Польскі ўрад вырашыў стварыць буфэрную зону на некаторых участках польска-беларускай мяжы пасьля забойства нелегалам польскага жаўнера. Шараговец 1-й Варшаўскай бранятанкавай брыгады Матэвуш Сітэк, паранены нажом 28 траўня на мяжы зь Беларусьсю і памёр 6 чэрвеня. Раненьне вайсковец атрымаў падчас спыненьня спробы групы мігрантаў прарвацца праз сталёвую загароду зь беларускага боку.
  • Буфэрная зона на мяжы пачала дзейнічаць з 13 чэрвеня, яна была створаная на 90 дзён. Даўжыня буфэрнай зоны складае 60,67 км, шырыня — ад 200 м да 2 км. На працягу 44 км буфэрная зона ахоплівае 200 м ад лініі дзяржаўнай мяжы. Заезд у буфэрную зону забаронены.
  • Паводле польскіх уладаў, стварэньне буфэрнай зоны было накіраванае на гарантаваньне бясьпекі як староньніх, так і супрацоўнікаў паліцыі, памежнікаў і вайскоўцаў, а таксама на абмежаваньне дзейнасьці груп кантрабандыстаў, якія спрыяюць незаконнай міграцыі.
  • Абмежаваньні на перамяшчэньне і знаходжаньне ўнутры буфэрнай зоны ўведзеныя ў 27 населеных пунктах Гайнаўскага і Беластоцкага паветаў Падляскага ваяводзтва, якое мяжуе зь Беларусьсю.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG