Паведамляецца, што такую рэкамэндацыю даюць «з прычыны ўзмацненьня жорсткасьці ў Рэспубліцы Беларусь рэжыму кантролю ўезду замежных грамадзян празь дзяржаўную мяжу на паветраных пунктах пропуску».
Падобную рэкамэндацыю Таджыкістан выдаў у дачыненьні да наведваньня Расеі, аднак паездкі ў гэтую краіну прапануюць адкласьці «бяз вострай неабходнасьці», заўважыў «Позірк».
Пра якое менавіта «ўзмацненьне жорсткасьці рэжыму кантролю ўезду» замежных грамадзян у Беларусь ідзе гаворка, таджыкскі бок не тлумачыць. Згодна з інфармацыяй на сайце МЗС Беларусі, паміж краінамі дзейнічае бязьвізавы рэжым.
- Беларусь і Таджыкістан зьяўляюцца партнэрамі па Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ).
- Аляксандар Лукашэнка, віншуючы 9 вераьсня прэзыдэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона з Днём дзяржаўнай незалежнасьці, адзначыў, што беларусы «з асаблівай цеплынёй ставяцца» да гэтай краіны, якая «гарманічна спалучае асаблівую ўвагу да багатай культурнай спадчыны і накіраванасьць у будучыню», і выказаў перакананьне, што «беларуска-таджыкскае партнэрства, заснаванае на сумесным гістарычным мінулым, будзе і надалей актыўна разьвівацца».
- Рахмон і Лукашэнка стэлефаноўваліся 30 жніўня, у дзень нараджэньня апошняга. Сярод іншага бакі абмеркавалі пытаньні разьвіцьця двухбаковых адносін і «сустрэчу на вышэйшым узроўні, якая мае адбыцца ў пачатку кастрычніка» (верагодна, мелася на ўвазе сустрэча ў рамках саміту СНД, які пройдзе 8 кастрычніка ў Маскве).
Форум