Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: гадавіна тэрарыстычнай атакі на ЗША, дзень памяці Канстанціна Астроскага і Юрыя Хадыкі


Гараць вежы Сусьветнага гандлёвага цэнтру, 11 верасьня 2001 году
Гараць вежы Сусьветнага гандлёвага цэнтру, 11 верасьня 2001 году

Падзеі 11 верасьня ў Беларусі і сьвеце.

Дата дня

11 верасьня 2016 году памёр Юры Хадыка, вучоны, мастацтвазнаўца, грамадзкі дзяяч, удзельнік нацыянальна-культурніцкага руху 1970–1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.

Юры Хадыка
Юры Хадыка

Гэты дзень у гісторыі

1918 — выйшаў дэкрэт аб увядзеньні міжнароднай мэтрычнай сыстэмы мер і вагі на тэрыторыі Беларусі, Расеі і Ўкраіны.

1938 — створаны дом-музэй Міцкевіча ў Наваградку.

1942 — нацысты зьнішчылі Столінскае гета.

1973 — пачатак вайсковага путчу ў Чылі, вынікам якога стала 17-гадовая дыктатура.

2001 — адбылася тэрарыстычная атака на Сусьветны гандлёвы цэнтар і Пэнтагон у ЗША. Атака была ўчыненая з дапамогай чатырох пілятаваных самалётаў унутраных авіялініяў ЗША, захопленых 19 ісламскімі тэрарыстамі. Два з самалётаў разьбіліся аб хмарачосы-блізьняты Сусьветнага гандлёвага цэнтру ў Нью-Ёрку, трэці зьнішчыў частку Пэнтагону ў Вашынгтоне. Чацьвёрты самалёт, дзякуючы мужнаму супраціву пасажыраў, не дасягнуў мэты і разьбіўся на палях Пэнсыльваніі прыблізна за 15 хвілін лёту да Вашынгтону. Ахвярамі атакі сталіся 2996 чалавек, уключна з тэрарыстамі.

У гэты дзень нарадзіліся

1790 Венцаслаў Пелікан, мэдык-хірург, рэктар Віленскага ўнівэрсытэту.

1841Гіяцынт Альхімовіч, мастак.

1855 Еўдакім Раманаў, археоляг, гісторык, этнограф, фальклярыст.

1862 О.Генры, амэрыканскі пісьменьнік.

1865 Ян Райніс, латыскі паэт, драматург.

Беларускія пісьменьнікі на сустрэчы зь Янам Райнісам. Сядзяць: Зьмітрок Бядуля, Ян Райніс, Янка Купала, Кандрат Крапіва. Стаяць: Язэп Пушча, Адам Бабарэка, Уладзімер Дубоўка, Пятро Глебка, Кузьма Чорны. 19 лістапада 1926 г.
Беларускія пісьменьнікі на сустрэчы зь Янам Райнісам. Сядзяць: Зьмітрок Бядуля, Ян Райніс, Янка Купала, Кандрат Крапіва. Стаяць: Язэп Пушча, Адам Бабарэка, Уладзімер Дубоўка, Пятро Глебка, Кузьма Чорны. 19 лістапада 1926 г.

1855 Еўдакім Раманаў, беларускі археоляг, гісторык, этнограф, фальклярыст.

1877 Фэлікс Дзяржынскі, стваральнік савецкіх спэцслужбаў, ураджэнец Беларусі.

Бюст Ф'лікса Дзяржынскага ў Менску насупраць будынку КДБ
Бюст Ф'лікса Дзяржынскага ў Менску насупраць будынку КДБ

1928 Алесь Белакоз, пэдагог, краязнаўца, удзельнік антысавецкіх пратэстаў канца 1940-х, нацыянальна-культурніцкага руху 1960–1970-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.

Алесь Белакоз
Алесь Белакоз

1953 Вінцэсь Мудроў, беларускі пісьменьнік. Ініцыятар выданьня ў 1970-х гадах рукапіснага літаратурна-мастацкага часопіса «Блакітны ліхтар». Усе нумары «Блакітнага ліхтара» былі канфіскаваныя КГБ.

Вінцэсь Мудроў
Вінцэсь Мудроў

1972 Алесь Пашкевіч, беларускі пісьменьнік і мовазнаўца.

Алесь Пашкевіч
Алесь Пашкевіч

1982Сьвятлана Ціханоўская, беларускі палітык.

Сьвятлана Ціханоўская
Сьвятлана Ціханоўская

У памяці

1530 князь Канстанцін Астроскі, дзяржаўны дзяяч і гетман Вялікага Княства Літоўскага. Камандаваў войскамі ВКЛ у бітве пад Воршай 8 верасьня 1514 году, у якой 35 тысяч літоўска-беларускіх і польскіх ваяроў разьбілі 80-тысячнае маскоўскае войска.

Канстанцін Астроскі
Канстанцін Астроскі

1841 Міхал Рукевіч, вайсковец, удзельнік вызвольнага руху 1820-х, паліткатаржанін.

1868Рамуальд Зянкевіч, фальклярыст, этнограф, археоляг, краязнавец.

1941Аляксандра Ізмайловіч, рэвалюцыянэрка, эсэрка, удзельніца (разам з Іванам Пуліхавым) замаху на жыцьцё менскага губэрнатара Паўла Курлова у 1906 годзе, расстраляная НКВД.

1973 Сальвадор Альендэ, прэзыдэнт Чылі. Альендэ быў зрынуты з пасады ў выніку вайсковага перавароту, кіраванага Аўгуста Піначэтам, пасьля чаго скончыў жыцьцё самагубствам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG