Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» разважаюць Ян Аўсеюшкін, экспэрт міжнароднай ініцыятывы iSANS, і Вадзім Кабанчук, прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бясьпецы Аб’яднанага пераходнага кабінэту, былы намесьнік камандзіра палку Каліноўскага.
Цалкам размову глядзіце ў відэафармаце на Youtube:
Фрагмэнты размовы:
Аўсеюшкін:
- Інцыдэнт са зьбіцьцём дронаў над Гомлем — гэта тыповыя паводзіны для любой дыктатуры. Там, дзе яны кантралююць сытуацыю і загадзя ведаюць, што гэта была арганізаваная імі ж правакацыя, яны паводзяцца ўпэўнена, робяць заявы. Але калі сытуацыя некантраляваная, калі яны вымушаныя рэагаваць, яны спрабуюць усё «прыгасіць», не дапусьціць нейкай моцнай рэакцыі з боку насельніцтва.
- На гэты момант няма прыкметаў, што Крэмль цісьне на рэжым Лукашэнкі для ўцягваньня ў вайну беларускіх войскаў. Яны значна больш зацікаўленыя ў тым, каб Беларусь заставалася бясьпечнай тылавой базай і зборачным цэхам.
- Некаторыя ўкраінскія экспэрты выказвалі думку, што залёты дронаў на тэрыторыю Беларусі маглі быць вынікам працы ўкраінскіх сродкаў радыёэлектроннай барацьбы, якія падмяняюць каардынаты дрона, і той губляе арыентацыю ў прасторы. У некаторых выпадках магчыма, што потым сыстэма «перапрывязкі» да мясцовасьці ўвогуле не працуе, і тады дрон ляціць невядома куды.
Кабанчук:
- Наўрад ці магло быць выпадковасьцю тое, што дрон праляцеў сотні кілямэтраў і заляцеў на тэрыторыю Латвіі.
- Беларуска-ўкраінская мяжа — гэта цяпер фактычна лінія фронту. Яна цяпер не такая гарачая, як было ў 2022 годзе, але, тым ня менш, украінцы ставяцца да яе як да лініі фронту.
- Праз такія інцыдэнты, як зьбіцьцё расейскіх дронаў над Гомлем, жыхары там адчулі, што вайна ня недзе ў тэлевізары, але можа быць і над іхнымі галовамі.
- Думаю, што Пуцін мае іншыя мэханізмы, акрамя дронаў, каб пры жаданьні больш уцягнуць Лукашэнку ў вайну. Калі б ён меў такую мэту, ён бы дасягаў яе іншымі мэханізмамі.
- Пакуль гэта адзінкавыя выпадкі, таму імавернасьць трагедыі малая. Але ў расейскіх «Шахэдаў» баявая частка можа быць 40 кг у тратылавым эквіваленце. Гэтым можна разваліць палову пяціпавярховага будынку.
«ПіК Свабоды»
«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.
Як глядзець на YouTube
Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.
Як слухаць падкаст
Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.
• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic
Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.
Форум