Паводле яго, за кандыдатуру Андрэя Сыбігі прагаласавалі 258 народных дэпутатаў.
Андрэй Сыбіга тры гады быў намесьнікам кіраўніка Офісу Зяленскага Андрэя Ермака, а з 2024 году быў прызначаны першым намесьнікам міністра замежных спраў Украіны.
Раней 5 верасьня парлямэнт звольніў Дзьмітрыя Кулебу з пасады Міністра замежных спраў Украіны.
Напярэдадні Вярхоўная Рада атрымала шэраг прапановаў ад Кабінэта міністраў па прызначэньні новых чальцоў ураду, паведаміў прадстаўнік ураду ў парлямэнце Тарас Мельнічук. У прыватнасьці, плянуецца прызначыць восем новых міністраў.
На пасяджаньні 4 верасьня па выніках галасаваньня дэпутатаў Вярхоўная Рада адправіла ў адстаўку:
- міністра ў пытаньнях стратэгічных галінаў прамысловасьці Аляксандра Камышына,
- міністра юстыцыі Дзяніса Малюську,
- міністра абароны навакольнага асяродзьдзя Руслана Стральца,
- віцэ-прэм’ера ў пытаньнях эўраінтэграцыі Вольгу Стэфанішыну.
Яшчэ два хадайніцтвы былі адхіленыя: на сваіх пасадах засталіся віцэ-прэм’ер-міністарка ў пытаньнях рэінтэграцыі часова акупаваных тэрыторыяў Украіны Ірына Верашчук і кіраўнік Фонду дзяржаўнай маёмасьці Ўкраіны Віталь Каваль.
Раней кіраўнік уладнай фракцыі «Слуга народа» Давід Арахамія распавёў, што больш за 50% штатнай колькасьці Кабінэту міністраў Украіны перажываюць зьмены.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі на прэс-канферэнцыі 27 жніўня заявіў, што абмяркоўвае з прэм'ер-міністрам Дзянісам Шмыгалем магчымыя зьмены ва ўрадзе.
Форум