Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад Барысавам гарэў завод аўтамабіляў «БелДжы»


Скрыншот зь відэа МНС Беларусі
Скрыншот зь відэа МНС Беларусі

5 верасьня на тэрыторыі вытворцы аўтамабіляў «БелДжы» ў вёсцы Гарэліца Барысаўскага раёну здарыўся пажар, паведамілі ў МНС Беларусі.

Работнікам давялося эвакуаваць аўтамабілі з прадпрыемства.

Ратавальнікі ліквідавалі пажар. Пацярпелых няма.

«У выніку агнём пашкоджаныя стэляжы, дэталі, прызначаныя для ўтылізацыі (брак), якія складалі на іх, і частка брызэнтавай сьцяны ангара. Прычына пажару высьвятляецца», — паведамілі ў Міністэрстве надзвычайных сытуацый.

  • Гэта ня першы пажар на беларускіх прадпрыемствах і ў грамадзкіх установах Беларусі за апошнія месяцы. Так учора, 4 верасьня, здарыўся пажар на тэрыторыі заводу «Магілёўтрансмаш» у Магілёве.
  • 2 жніўня здарыліся пажары на двух прадпрыемствах Беларусі — на Беларускім мэталюргічным заводзе і на вытворчым унітарным прадпрыемстве Беларускага таварыства глухіх «Метыз». Абышлося без пацярпелых.
  • 22 жніўня ў Магілёве эвакуавалі больш за 300 чалавек праз узгараньне ў паліклініцы. Абышлося без пацярпелых.
  • 11 чэрвеня здарыўся пажар на Наваполацкім ААТ «Нафтан». Атрымаў апёкі мужчына 1975 году нараджэньня, работнік спэцыялізаванага рамонтна-будаўнічага ўпраўленьня № 3 гораду Наваполацку.
  • 5 траўня здарыўся пажар на тэрыторыі Старобінскага торфабрыкетнага заводу. Без пацярпелых.
  • 14 красавіка ў Смаргоні выратавалі на пажары двух работнікаў аднаго з прадпрыемстваў раённага цэнтру.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG