Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адбыўся пажар на заводзе «Магілёўтрансмаш»


Ратавальнікі на месцы здарэньня. Магілёў, 4 верасьня 2024 году
Ратавальнікі на месцы здарэньня. Магілёў, 4 верасьня 2024 году

4 верасьня падразьдзяленьні МНС ліквідавалі пажар на тэрыторыі завода «Магілёўтрансмаш» у Магілёве, паведамляе прэс-служба Міністэрства надзвычайных сытуацый Беларусі.

Падразьдзяленьні МНС, якія прыбылі на месца, выявілі гарэньне ўнутры фарбавальнай камэры зборна-фарбавальнага цэха. Пры абсьледаванні цэха ратавальнікі знайшлі і вывелі на сьвежае паветра майстра цэха, з выкарыстаньнем маскі.

Пацярпелых няма. Пэрсанал заводу эвакуаваў работнікаў да прыбыцьця ратавальнікаў.

У выніку пажару пашкоджаная сушыльная камэра. Тэхналягічны працэс у цэху прыпынены.

Праца прадпрыемства не парушаная. Прычына інцыдэнту высьвятляецца, паведамляе МНС.

  • Гэта ня першы пажар на беларускіх прадпрыемствах і ў грамадзкіх установах Беларусі за апошнія месяцы. Так, 2 жніўня адбыліся пажары на двух прадпрыемствах Беларусі — на Беларускім мэталюргічным заводзе і на вытворчым унітарным прадпрыемстве Беларускага таварыства глухіх «Метыз». Абышлося без пацярпелых.
  • 22 жніўня ў Магілёве эвакуавалі больш за 300 чалавек праз узгараньне ў паліклініцы. Абышлося без пацярпелых.
  • 11 чэрвеня адбыўся пажар на Наваполацкім ААТ «Нафтан». У выніку інцыдэнту атрымаў апёкі мужчына 1975 году нараджэньня, работнік спэцыялізаванага рамонтна-будаўнічага ўпраўленьня № 3 гораду Наваполацку.
  • 5 траўня адбыўся пажар на тэрыторыі Старобінскага торфабрыкетнага завода. Без пацярпелых.
  • 14 красавіка ў Смаргоні выратавалі на пажары двух работнікаў аднаго з прадпрыемстваў раённага цэнтру.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG