Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень памяці Міхася Дубянецкага


Міхась Дубянецкі
Міхась Дубянецкі

Падзеі 3 верасьня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Дата дня

3 верасьня 1990 году памёр Міхась Дубянецкі, кнігавыдавец і перакладчык, грамадзкі дзяяч, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980–1990-х.

Гэты дзень у гісторыі

301 — Заснавана Сан-Марына — самая старая дзяржава Эўропы.

Гара Монтэ-Тытана, найвышэйшы пункт у Сан-Марына
Гара Монтэ-Тытана, найвышэйшы пункт у Сан-Марына

1651 — скончылася грамадзянская вайна ў Ангельшчыне між раялістамі і прыхільнікамі парлямэнту.

1783 — паводле падпісанага ў Парыжы мірнага пагадненьня афіцыйна скончылася Вайна за незалежнасьць Злучаных Штатаў Амэрыкі.

1791 — прынятая першая ў гісторыі Францыі Канстытуцыя.

1915 — нямецкія войскі занялі Горадню.

1939 — Вялікая Брытанія, Францыя, Індыя, Аўстралія і Новая Зэляндыя абвясьцілі вайну Нямеччыне.

1941 — першае выпрабаваньне атрутнага газу «Цыклён Б» у Аўшвіцы (Асьвенцім).

Прыбыцьцё вязьняў у канцлягер Аўшвіц
Прыбыцьцё вязьняў у канцлягер Аўшвіц

1953 — набыла моц Эўрапейская канвэнцыя аб абароне правоў чалавека і асноўных свабодаў.

1971 — абвешчаная незалежнасьць Катару.

1971 — СССР, Вялікая Брытанія, Францыя і ЗША падпісалі дамову аб статусе Заходняга Бэрліну.

У гэты дзень нарадзіліся

1731 Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч, рэлігійны дзяяч, літаратар, навуковец.

1915Барыс Райскі, дырыгент аркестру Менскага цырку (з 1957), мастацкі кіраўнік аркестру Беларускага тэлебачаньня і радыё, кіраўнік фондавых запісаў беларускіх опэр і балетаў.

1927 — афіцыйная дата нараджэньня Алеся Адамовіча, пісьменьніка і літаратуразнаўцы, грамадзкага дзеяча, удзельніка нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х. Афіцыйная дата нараджэньня, замацаваная ў энцыкляпэдыях, — вынік таго, што ў вайну маці больш як на год «падмаладзіла» сына, ратуючы яго ад вывазу ў Нямеччыну. Рэальная дата — 3 жніўня 1926 году.

1947 Віктар Войцік, кампазытар.

У памяці

1658 Олівэр Кромвэль, ангельскі палітык і дзяржаўны дзяяч, лідэр ангельскай антыманархічнай рэвалюцыі.

1883 Іван Тургенеў, расейскі пісьменьнік.

1908 Марыя Ямант, удзельніца нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863–1864 гг., палітвысланка, нарачоная Кастуся Каліноўскага.

Марыя Ямант
Марыя Ямант

1918Фані Каплан, расстраляная за замах на Ўладзіміра Леніна.

Фані Каплан
Фані Каплан

1932 — за данос забіты піянэр Паўлік Марозаў. Было гэта ў Сібіры, а сям'я перасяленцаў Марозавых паходзіць зь Беларусі.

1960Міхась Васілёк, беларускі паэт.

Заходнебеларускія пісьменьнікі ў нямецкім палоне. Зьлева направа: Юльян Сергіевіч, Янка Брыль, Міхась Васілёк, 1940.
Заходнебеларускія пісьменьнікі ў нямецкім палоне. Зьлева направа: Юльян Сергіевіч, Янка Брыль, Міхась Васілёк, 1940.

1978 Пётра Татарыновіч, беларускі каталіцкі дзяяч, перакладчык, арганізатар Беларускай сэкцыі Ватыканскага радыё.

1980Мікола Дучыц, мастак.

2010Алег Бябенін, заснавальнік сайту Хартыі-97. Загінуў пры нявысьветленых абставінах, яго знайшлі павешаным на лецішчы.

Алег Бябенін
Алег Бябенін

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG