Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускім школьнікам зробяць дармовы праезд у гарадзкім транспарце


Талёнчыкі на праезд у гарадзкім пасажырскім транспарце, архіўнае фота
Талёнчыкі на праезд у гарадзкім пасажырскім транспарце, архіўнае фота

Пра гэта гаворыцца ў зьменах у пастанову ўраду «Пра некаторыя пытаньні праезду навучэнцаў», якія падпісаў прэм’ер-міністар Раман Галоўчанка.

Як гаворыцца ў дакумэнце, «навучэнцы, якія атрымліваюць агульную сярэднюю і спэцыяльную адукацыю, маюць права на дармовы праезд на аўтамабільным транспарце агульнага карыстаньня, які ажыцьцяўляе гарадзкія аўтамабільныя перавозкі пасажыраў у рэгулярных зносінах, гарадзкім электрычным транспарце і ў мэтрапалітэне ў населеных пунктах месца жыхарства (месца знаходжаньня) і месца вучобы з 1 верасьня па 30 чэрвеня».

Раней навучэнцы маглі езьдзіць задарма «ад месца жыхарства (месца знаходжаньня) да месца вучобы і назад». Цяпер прывязкі да школы ці ліцэю няма.

Права на такі праезд маюць навучэнцы сярэдніх і спэцыяльных навучальных устаноў пры прад’яўленьні «карты навучэнца (вучнёўскага білета), даведкі аб тым, што грамадзянін зьяўляецца навучэнцам, з указаньнем населенага пункту месца жыхарства (месца знаходжаньня) і месца вучобы».

Як і раней, урад рэкамэндаваў абласным саветам, Менскаму гарадзкому савету і раённым саветам прымаць дадатковыя захады для падтрымкі навучэнцаў пры праезьдзе чыгуначным транспартам агульнага карыстаньня ў цягніках рэгіянальных ліній эканом-клясы і прыгарадных аўтобусах.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG