Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь страціла больш за 32 тысячы работнікаў за год


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

На беларускай эканоміцы ўсьцяж адбіваецца страта працоўных рук.

У беларускай эканоміцы ў ліпені 2024 году было занята 4 млн 114,9 тыс. чалавек — на 0,34% менш (-14,2 тыс.), чым у студзені, і на 0,77% менш, чым у ліпені 2023-га (-32,1 тыс.), сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз зьвестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту.

У другім квартале ўзровень занятасьці насельніцтва ў працаздольным узросьце склаў 84,2% (у мінулым квартале — 84,3%), у тым ліку сярод жанчын — 85,3% (85,2%), мужчын — 83,3% (83,5%); гарадзкога насельніцтва — 84,5% (84,8%), сельскага — 83,3% (82,6%).

За студзень–чэрвень 2024 году ў Беларусі звольнена на 13,33% работнікаў больш, чым нанята — 317 182 супраць 279 859.

У студзені 2023 году ў эканоміцы было занята 4 млн 172,9 тыс. чалавек, а ў сьнежні толькі 4 млн 140,1 тыс.

На 26 ліпеня на сайце Дзяржаўнай службы занятасьці было 163 878 вакансій.

Узровень беспрацоўя, разьлічаны ў адпаведнасьці з мэтадалёгіяй Міжнароднай арганізацыі працы (фактычнае беспрацоўе), у першым квартале 2024 году зьнізіўся на 0,2% ў параўнаньні з чацьвёртым кварталам 2023-га — з 3,5% да 3,3%, сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз зьвестак Белстату па выніках выбарачнага абсьледаваньня хатніх гаспадарак.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG