Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Неапазнаны аб’ект трапіў на тэрыторыю Польшчы падчас масавага расейскага абстрэлу Ўкраіны


Польскі вайсковы верталёт. Ілюстрацыйнае фота
Польскі вайсковы верталёт. Ілюстрацыйнае фота

Паводле польскіх Узброеных сіл, неапазнаны аб'ект, які зафіксавалі як мінімум тры радыёлякацыйныя станцыі, заляцеў на тэрыторыю Польшчы прыкладна на 25 кілямэтраў і зьнік. Яго дагэтуль шукаюць.

Аб’ект, які трапіў на тэрыторыю Польшчы, — не ракета, піша Gazeta Wyborcza з спасылкай на Ўзброеныя сілы Польшчы.

«Падчас масаванай атакі на тэрыторыю Ўкраіны ў панядзелак мы, верагодна, мелі справу з аб’ектам, які заляцеў на тэрыторыю Польшчы. Аб’ект быў пацьверджаны радыёлякацыйна як мінімум трыма радыёлякацыйнымі станцыямі. Я цалкам кантраляваў аб’ект і быў гатовы яго зьбіць», — заявіў апэратыўны камандуючы Ўзброенымі сіламі Польшчы генэрал Мацей Кліш.

Ён дадаў, што аб’ект у 6.43 перасек польскую мяжу прыкладна на ўзроўні ўкраінскага гораду Чырванаграду. Ён зьнік, праляцеўшы 25 км над тэрыторыяй Польшчы.

Кліш адзначыў, што аб’ект цяпер, хутчэй за ўсё, знаходзіцца на тэрыторыі гміны Тышоўцы (Люблінскае ваяводзтва), у якой пражывае каля 6 тысяч чалавек. Яго яшчэ шукаюць.

  • 26 жніўня Расея правяла адзін з самых масавых ракетных абстрэлаў Украіны, пацярпелі 15 вобласьцяў. Ёсьць ахвяры сярод цывільных і разбурэньні крытычнай цывільнай інфраструктуры Ўкраіны.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG