Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш чым у паўтары разы павялічылася колькасьць выпадкаў атручэньня грыбамі


За студзень — жнівень у Беларусі ў 1,6 разы павялічылася колькасьць выпадкаў атручэньня грыбамі ў параўнаньні з адпаведным пэрыядам мінулага году.

Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Позірк» са спасылкай на Міністэрства здароўя.

Зарэгістраваныя 13 выпадкаў атручэньняў грыбамі: чатыры — у Магілёўскай вобласьці, два — у Гомельскай, пяць — у Віцебскай, па адным у Горадзенскай і Менскай.

Пацярпела 15 чалавек, зь іх пяць — дзеці ва ўзросьце ад году да 11 гадоў.

22 жніўня бледнай паганкай атруціліся дзеці ва ўзросьце 8, 3,5 годоў і амаль 2 гадоў.

Дзеці знаходзяцца ў вельмі цяжкім стане ў МНПЦ хірургіі, трансплянтацыі і гематалёгіі, а таксама ў дзіцячым інфэкцыйным шпіталі Менску.

Ідзе пошук донараў печані ў выпадку неабходнасьці трансплянтацыі, якая стане адзінай магчымасьцю выратаваць ім жыцьцё ў выпадку татальнага нэкрозу пячонкі.

Мінздароўя раіць наагул выключыць грыбы з рацыёну дзяцей, людзей, якія маюць хваробы пячонкі ці абмену рэчываў, і асобаў сталага веку.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG